Пірыта (эст.: Pirita jõgi) — рака на тэрыторыі Эстоніі. Упадае ў Фінскі заліў Балтыйскага мора. Даўжыня ракі — 105 км.
Цікавыя факты
Ля вусця ракі Пірыта — яхт-клуб Алімпійскага цэнтра, пабудаванага да Летняй Алімпіяды 1980. Недалёка ад вусця — разваліны манастыра Святой Біргіты. Паводле адной з версій — назва ракі Пірыта паходзіць ад жаночага імя Брыгіта.