Рабіна

Рабіна

Плады рабіны рабіны звычайнай (Sorbus aucuparia)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sorbus L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25318
NCBI  23222
EOL  29929
GRIN  g:11300
IPNI  34042

Рабі́на[1][2] (Sorbus) — род кветкавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Лістападныя дрэвы або дрэвападобныя кусты вышынёй 4—10 м (часам да 20 м). Кара гладкая, крона ажурная. Лісце ад простага да няпарнаперыстага, зубчастае. Кветкі белыя, духмяныя, у суквеццях. Плады — дробныя, чырвона-аранжавыя яблыкі, у гронках.

Арэал

На тэрыторыі Беларусі ў дзікай прыродзе толькі адзін від — рабіна звычайная (Sorbus aucuparia). Расце ў падлеску, на палянах, па берагах рэк, вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва. Цвіце ў маі-чэрвені. Спелыя плады застаюцца на галінках да зімы.

Віды

Паводле The Plant List[3] род уключае больш 200 відаў. Статус многіх апісаных відаў застаецца невызначаным.

Некаторыя віды:

Значэнне і выкарыстанне

Плады рабіны багатыя цукрамі, пекцінавымі рэчывамі, выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці і медыцыне.

Плады рабіны

У садах і парках Беларусі можна сустрэць больш за 20 інтрадукаваных відаў рабіны. Меданосныя расліны.

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2001.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 124. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. Sorbus на сайце The Plant List Архівавана 23 мая 2019.

Літаратура

Спасылкі

  • Рябина: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)