Апатыт
|
|
Крышталі апатыту
|
Формула
|
Ca5[PO4]3(F, Cl, OH)
|
Сінгонія
|
Гексаганальная, гексаганальна-дыпірамідальны від сіметрыі
|
Колер
|
Белы, зялёны, сіне-зялёны, блакітны, фіялетавы, рэдка чырвоны
|
Колер рысы
|
Белы да жаўтлява-шэрага
|
Бляск
|
Шкляны да тоўстага
|
Празрыстасць
|
Празрысты, непразрысты
|
Цвёрдасць
|
5
|
Спайнасць
|
Недасканалая па (0001) і (1011)
|
Шчыльнасць
|
3,2—3,4 г/см³
|
Апаты́т – мінерал, які належыць да фасфатаў Ca5[PO4]3 (F,Cl,OH)2, можа ўтрымліваць разнастайныя дамешкі. Утварае падоўжана-прызматычныя або ігольчатыя крышталі. Колер белы, блакітны, жоўты, фіялетавы, чорны. Цвёрдасць 5, шчыльнасць ад 2,95 да 3,8 г/см³. Характэрны тлусты шкляны бляск.
Трапляецца ў магматычных пародах. Апатытавыя руды - карысны выкапень. Сумесь апатыту з кальцытам, гіпсам і інш. у выглядзе зямлістых утварэнняў або канкрэцый называецца фасфарытам.
Апатыт з'яўляецца сыравінай для вытворчасці фосфарных угнаенняў, фосфарнай кіслаты і яе соляў; выкарыстоўваецца таксама ў металургіі, шкляной і керамічнай прамысловасці.
Спасылкі