Гальяны[1] (Phoxinus) — род дробных, памерам не больш за 20 сантыметраў, прэснаводных рыб сямейства карпавых.
Афарбоўка ў звычайнага гальяна (Phoxinus phoxinus) (народныя назвы: красаўка, гаркуша, маляўка, скамарох, залатаўка, крумела, фарэлька) пярэстая, а падчас нерасту — вельмі яркая. Луска ў гальянаў дробная.
Звычайны гальян жыве ў хуткаплынных рэках Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Іншыя віды гальянаў жывуць у арыках, балотных пратоках, рознай велічыні вадаёмах. У Беларусі сустракаецца гальян азёрны (народныя назвы: аўдотка, сняток, лінёк). У Расіі — гальян Лагоўскага.
Зноскі
- ↑ Гальяны ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.7
Спасылкі