За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Чэрвеньскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета:
- У гета пасёлка Смілавічы (жнівень 1941 — 14 кастрычніка 1941) былі закатаваныя і забітыя больш за 2000 чалавек.
- У гета горада Чэрвень (восень 1941 — 1 лютага 1942) былі забітыя каля 2000 чалавек.
У Чэрвеньскім раёне 2 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»:
- Халодінская Хвядоса — за выратаванне Меланайц (Гоберман) Доры ў Смілавічах[1];
- Лубачкіна Аляксандра — за выратаванне Кроль Блюмы (Лубачкінай Марыі) у Смілавічах.
Два помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Чэрвені[3], і два — у Смілавічах[4][6].
Крыніцы
Літаратура
- Г. К. Кісялёў, Н. I. Краўцова i iнш. (рэдкал.); Г. М. Аўласенка, З. I. Малейка (уклад.). «Памяць. Чэрвеньскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 623 с. — ISBN 985-6302-21-8.