Халакост у Смаргонскім раёне

Перад Другой сусветнай вайной пераважная большасць яўрэяў Смаргонскага раёна пражывала ў Смаргоні, Крэве і Солах. Па даных перапісу ў Смаргоні налічвалася 2017 яўрэяў (з 5138 жыхароў горада), у Жодзішкаўскім сельсавеце — 19, у Войстамскім — 29, Данюшаўскім — 27, Залескім — 12, Крэўскім — 219, Панізоўскім — 13, Сольскім — 789 чалавек[1].

Амаль усе прадстаўнікі народа, якія паспрабавалі сысці на ўсход перад прыходам немцаў, паспелі дайсці толькі да пасёлка Лебедзева ў Маладзечанскім раёне, дзе іх абагналі нямецкія войскі і прымусілі вярнуцца назад. Тыя, які вырашылі застацца ў Лебедзеве, пасля спалілі жыўцом у лебедзеўскай сінагозе разам з мясцовымі яўрэямі[2].

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі раёна былі забітыя. Частка яўрэяў са Смаргоні і іншых месцаў забілі каля вёскі Залессе ў рове каля чыгункі, недалёка ад брацкай магілы рускіх салдат, якія загінулі ў Першую сусветную вайну[3][4][5]. Нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[6].

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета:

  • У двух гета горада Смаргонь (жнівень 1941 — люты 1943) былі закатаваныя і забітыя больш за 3000 чалавек.
  • З Крэўскага гета (да 22 кастрычніка 1941) яўрэі былі перанакіраваны ў Смаргонь[3][7][8].
  • У Сольскім гета (да 4 красавіка 1943 года) загінула невядомая колькасць чалавек[3][9].

У Смаргонскім раёне 2 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскі мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта Кандратовіч Антон і Станіслава — за выратаванне сям’і Дзяліён[10].

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Смаргоні і ў вёсцы Залессе.

Крыніцы

Літаратура

  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
  • Г. П. Пашкоў, С. П. Самуэль, Б. В. Ульянка i iнш. (рэдкал.); М. Л. Майсевіч. (уклад.). «Памяць. Смаргонскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Минск: «Беларуская энцыклапедыя», 2004. — 640 с. — ISBN 985-11-0296-2.