За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Рагачоўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Яўрэяў у раёне забівалі ў Рагачове, вёсках Журавічы, Новыя Журавічы, Свержань, Гарадзец, Доўск, Забалацце, Стоўпня, Ціхінічы, Побалава (130 чалавек 28 кастрычніка 1941 года), Хатоўня (171 чалавек ва ўрочышчы Старына 1 студзеня 1942 года), Востраў (46 чалавек у верасні 1941 года) і многіх іншых месцах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 6 гета:
- У трох гета горада Рагачоў (10 верасня 1941 — 20 сакавіка 1942) былі закатаваныя і забітыя больш за 3000 чалавек[15].
- У Гарадзецкім гета (верасень — кастрычнік 1941[16][17]) загінулі каля 400 чалавек[15].
- У Журавіцкім гета (да лістапада 1941 года, 24 снежня 1941 года альбо 1 студзеня 1942 года) загінула як мінімум 131 (120, 171) чалавек.
- У Свержанскім гета (да 27 снежня 1941[21]) загінула 260 (274[23][21]) чалавек.
У Рагачоўскім раёне 3 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Дуктаўская Таццяна[24], Завадская Ефрасіння[25], Шчагельская Ядвіга[26].
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Рагачове[27], Журавічах[28][29] і Свержане[23][21].
Крыніцы
Літаратура
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
- Б. I. Сачанка, В. М. Краўчанка, М. Н. Камароў, В. I. Кандраценка i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Рагачоўскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 1994. — 535 с. — ISBN 5-85700-093-9.
- Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.