За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Нясвіжскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета:
- У гета ў Гарадзеі (лета 1941 — 18 ліпеня 1942) былі забітыя каля 1200 чалавек.
- У гета ў Нясвіжы (лета 1941 — 1942) загінулі больш за 5000 чалавек.
У Нясвіжскім раёне адзін чалавек — Рудкоўскі Іван — за выратаванне ў вёсцы Нялепава быў удастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»[1].
21 ліпеня 1942 года ў Нясвіжы адбылося першае паўстанне ў гета на тэрыторыі Усходняй Еўропы пад кіраўніцтвам Шалома Халяўскага. Выратавацца ўдалося толькі 26 яўрэям, большасць з якіх усё роўна не дажылі да канца акупацыі[3].
У Нясвіжы ўстаноўлены 4 помнікі ахвярам генацыду яўрэяў[4].
У Гарадзеі ў 2004 годзе быў узведзены мемарыяльны комплекс загінулым габрэям Гарадзейскага гета (аўтар — Л. М. Левін)[6][7][8].
Каля вёскі Панюцічы ў чэрвені 1942 года былі расстраляныя каля 500 (300) яўрэяў. У 1992 годзе на месцы расстрэлу быў усталяваны помнік.
Крыніцы
Літаратура
- Г. П. Пашкоў, У. Н. Дражын, Л. Ф. Крупец i iнш. (рэдкал.), С. П. Самуэль (укладальнік). «Памяць. Нясвіжскi раён». — Минск: «Беларуская энцыклапедыя», 2001. — 632 с. — ISBN 985-11-0206-7.
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.