Адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу «Хатынь», за які (у складзе аўтарскага калектыву) быў удастоены Ленінскай прэміі.
Біяграфія
Нарадзіўся 25 ліпеня1936 года ў Мінску ў сям’і Мендэля Моўшавіча і Лізаветы Левіных[4]. Скончыў 13-ю школу. Бацька ў першыя дні вайны сышоў на фронт, а маці і бабуля з маленькімі дзецьмі Лёнем і Мацільдай эвакуіравалася з Мінска, дабраўшыся таварнякамі да станцыі Кара-Балты ў Кыргызстане. Лізавета Левіна памерла там ад знясілення[5].
У 1954—1960 гадах вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1960—1997 гадах працаваў у Інстытуце «Мінскпраект» (ад архітэктара да кіраўніка Майстэрні па забудове цэнтра Мінска).
1960—1967 — удзел у стварэнні парку імя 50-годдзя Савецкай улады. Член КПСС з 1965 года.
1968 — удзел у стварэнні выставачнага павільёна ВДНГ БССР у Мінску.
1970 — у складзе аўтарскага калектыву быў уганараваны Ленінскай прэміяй за мемарыяльны комплекс 1968—1969 гг. «Хатынь».
З 1997 года — дырэктар уласнай творчай майстэрні УП «Творчая майстэрня архітэктара Л. Левіна».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі. Член каардынацыйнага Савета Сусветнага кангрэса рускамоўнага яўрэйства, член Генеральнага Савета Еўраазіяцкага яўрэйскага Савета. Старшыня Беларускага аб’яднання яўрэйскіх арганізацый і абшчын (1991), старшыня Мінскага яўрэйскага дабрачыннага фонду «Хэсэд-Рахамім», старшыня гістарычнага таварыства «Трасцянец». Старшыня Міжнароднай яўрэйскай акадэміі мастацтва[7].
Работы
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве і самастойна):
Дзецям, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне (на месцы дзіцячага канцлагера) і ад Чарнобыльскай катастрофы (пасёлак Красны БерагЖлобінскага раёна, 2006);
Аўтар сцэнаграфіі спектакля «Палёты з Анёлам» (2000), Аўтар кнігі «Хатынь», якая атрымала прэмію за наватарства ў вобласці літаратуры, нарысаў пра архітэктуру ў спецыялізаваным і масавым друку[7].
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002, у аўтарскім калектыве) — за архітэктурна-манументальны ансамбль забудовы цэнтра г. Давыд-Гарадка з памятным знакам князю Давыду, створаны ў 1998—2000 гадах.
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2011), за мемарыял «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны» ў Красным Беразе (Гомельская вобласць)
Медаль Міколы Шчакаціхіна «За братэрскае спрычыненне ў развіцці навукі і культуры Беларусі».
Званне «Ганаровы грамадзянін Жлобінскага раёна»[12].
Памяць
У Жлобіне адна з вуліц увесну 2015 года была пераназвана ў гонар Леаніда Левіна[12].
У сакавіку 2015 года імя Леаніда Левіна атрымала Гістарычная майстэрня ў Мінску[12].
У 2017 годзе Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын звярнуўся ў Мінгарвыканкам з прапановай даць імя Левіна вуліцы ў Мінску[12]. Гэтая просьба была задаволена ў снежні 2020 года, калі Мінгарсавет прыняў адпаведнае рашэнне (афіцыйна апублікавана ў студзені 2021 года)[13].
Крытыка
У якасці грамадскага дзеяча не раз паддаваўся крытыцы за недастатковае веданне рэалій яўрэйскага жыцця, пасіўнасць у зносінах з органамі ўлады, схільнасць да аўтарытарызму ў кіраванні [14][15].
↑ абвгдеёжзЛевин Леонид Менделевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
↑Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Левин Леонид Менделевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Левін Леанід Мендэлевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 419. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.