Юбілейная плошча — плошча ў Цэнтральным раёне горада Мінска.
Праз плошчу праходзяць вуліцы: Кальварыйская, Раманаўская Слабада, Мельнікайтэ, М. Танка, Ракаўская, Сухая.
Тут размешчаны кінатэатр «Беларусь», крамы, жылыя і офісныя будынкі, сярод якіх — будынак Белпобыттэхпраекта — адзін з самых высокіх будынкаў Мінска.
На плошчы знаходзяцца выхады станцый метро «Фрунзенская» і «Юбілейная плошча».
У 1826 годзе на гэтым месцы, тагачаснай ускраіне горада, мінскімі каталікамі быў усталяваны памятны знак у гонар 1500-годдзя Нікейскага сабора (325 г.). У памяць пра гэтую падзею плошча і атрымала назву «Юбілейная».