У 1894—1905 гг. у в. Ржавец, якая потым увайшла ў склад раёна, дзейнічаў Ржавецкі цагельны завод. У 1895 г. меў лакамабіль, паравы кацёл і 2 конныя рухавікі. У 1895—1898 гг. працавала 55 рабочых.
У Цэнтральным раёне знаходзяцца 25 устаноў культуры, у тым ліку Палац Рэспублікі, 4 бібліятэкі, 5 тэатраў, 3 кінатэатры, 7 музеяў, 4 клубныя ўстановы, дзіцячая музычная школа.