Партызанскі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ва ўсходняй частцы горада. Створаны ў 1978. Плошча: 22 км² (пачынаючы з 26 сакавіка 2012 г. у склад Партызанскага раёна г. Мінска з тэрыторыі Мінскага раёна Мінскай вобласці былі ўключаны зямельныя ўчасткі юрыдычных, фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў агульнай плошчай 4095,0812 г. (гл. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.03.2012 г. № 141). Насельніцтва: 95 тыс. чалавек, беларусаў — 76 %.