Праект будаўніцтва Маскоўскага аўтавакзала атрымаў тытул самага характэрнага постмадэрнісцкага аб’екта беларускай архітэктуры[7] і гран-пры на рэспубліканскім конкурсе «Брэст-99».
У 2011 годзе на наступны дзень пасля тэракту 11 красавіка ў метро ў Мінску хадзілі чуткі, быццам адбыўся яшчэ адзін выбух на «Маскоўскім» аўтавакзале. Часткова яны маглі быць заснаваны на тым факце, што побач з рэстаранам «Мегаполіс» (будынак Нацыянальнай бібліятэкі) познім ранкам стаяла машына хуткай дапамогі[8]. Але гэта магло таксама тлумачыцца разгубленасцю і недахопам дакладнай інфармацыі.
Інстытут сучасных ведаў з’яўляецца першай прыватнай ВНУ БССР (заснаваны як гасразліковы ў 1990 г.). У чэрвені 2016 г. у гонар інстытута назвалі новы прыпынак аўтобуса 87с, які ёсць толькі ў напрамку вул. Кедышкі пасля развязкі з пр. Незалежнасці[9].
19-павярховы «Аляксандраў пасаж» мае свой панарамны ліфт, якім, у адрозненне ад аналагічнага ліфта Нацыянальнай бібліятэкі, можна карыстацца бясплатна[9].