Плошча Якуба Коласа (да 1956 — Камароўская ) — плошча ў Першамайскім раёне Мінска , размешчана на скрыжаванні праспекта Незалежнасці з вуліцай Якуба Коласа. У цэнтры плошчы — помнік народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу , справа і злева ад яго — скульптуры герояў яго твораў. Каля паловы плошчы займае сквер з фантанамі.
Пад плошчай размешчана аднайменная станцыя метро .
Да плошчы прымыкаюць вуліцы Якуба Коласа , Чырвоная, Залатая Горка , Веры Харужай , Бульвар Мулявіна . З усходу паміж Праспектам Незалежнасці (Скарыны) і вул. Я. Коласа знаходзіцца былы будынак Універсітэта фізкультуры .
На поўначы — Мінскае вытворчае аб'яднанне вылічальнай тэхнікі і былы будынак Мінскага паліграфкамбіната імя Я. Коласа. На захадзе — жылы будынак, які змяшчае былое памяшканне кафэ «На ростанях». На бульвары Мулявіна на поўдні — Дзяржаўная філармонія , каля яе — крамы ЦУМ «Мінск», жылыя дамы з гастраномам «Радзівілаўскі», «Лянок», «Садавіна-гародніна» перабудаваная ва ўніверсам.
План плошчы Якуба Коласа
Гісторыя
Плошча Якуба Коласа размешчана на месцы гістарычнай Камароўкі — вёскі, якая дала назву Камароўскаму рынку . Першапачаткова плошча называлася Камароўскай .
Фарміраванне плошчы пачалося з рэканструкцыі так званых «Камароўскіх віл» на стыку былых Барысаўскага і Лагойскага трактаў і будаўніцтва інстытута фізкультуры ў 1936 -1939 гг.. У сучасным выглядзе забудавана паводле праекта 1952 г. (арх. М. Баршч , Л. Аранаўскас і Л. Мацкевіч ), дзе былі ўлічаны прапановы праектаў 1939 г. (арх. У. Мураўёў ) і 1940 г. (арх. А. Клімаў ).
У 1956 годзе плошча была названа ў гонар народнага паэта Беларусі Якуба Коласа . З 1962 па 1972 гады на плошчы бліжэй да Універсітэта Фізкультуры стаяў помнік атаму . Помнік Якубу Коласу і героям яго твораў урачыста адкрыты 3 лістапада 1972 года ў дзень 90-годдзя Якуба Коласа на цэнтральнай частцы плошчы (Рэканструкцыя. Архітэктары Л. Левін , Ю. Градаў , Г. Заборскі [ 1] ). Аўтар скульптурнай кампазіцыі — народны мастак Беларусі Заір Азгур .
У 1984 годзе была адкрыта станцыя метрапалітэна Плошча Якуба Коласа .
Зноскі
Літаратура
Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
Спасылкі
Паэмы Раманы Коласаўскія мясціны Помнікі Асобы Установы, падзеі і рэчы, звязаныя з імем Коласа