Юбілейная плошча (трансліт.: Jubiliejnaja plošča) — станцыя першай чаргі Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна, паміж станцыямі «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Праспект Пераможцаў». З’яўляецца перасадачнай станцыяй на станцыю «Фрунзенская» Аўтазаводскай лініі. Знаходзіцца на Юбілейнай плошчы, на скрыжаванні Сухой і Кальварыйскай вуліц. Была адкрыта 6 лістапада 2020 года. Самая глыбокая станцыя Мінскага метрапалітэна (глыбіня залажэння — 32 м)[1].
Зноскі