Халакост у Клецкім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Клецкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1]. У гета Клецка вязні арганізавалі супраціў і паднялі адно з найбольш буйных паўстанняў у гета на тэрыторыі Беларусі[2].

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета:

  • У двух гета горада Клецк (верасень 1941 — 22 ліпеня 1942) былі закатаваныя і забітыя каля 7000 чалавек.
  • У гета вёскі Сіняўка (лета 1941 — жнівень 1943) былі закатаваныя і забітыя 920 чалавек.
  • У гета вёскі Заастравечча (да чэрвеня 1942) былі забітыя каля 260 чалавек[3][4].

У Клецкім раёне два чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд Вашым» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта Васілеўскія Іван і Зінаіда — за выратаванне Левінай (Батвіннік) Лізаветы ў вёсцы Капланавічы[5].

Два помнікі забітым яўрэям устаноўлены ў Клецку[6][7], Нарашэвічах[8] і Заастравеччы[9].

Крыніцы

Літаратура

  • А. М. Жукоўскi, А. Л. Петрашкевiч i iнш. (рэдкал.); М. С. Кусянкоў. (уклад.). «Памяць. Клецкi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Минск: «Мастацкая лiтаратура», 1999. — 622 с. — ISBN 985-02-0486-9.
  • Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.