Халакост у Бялыніцкім раёнеЗа час акупацыі практычна ўсе яўрэі Бялыніцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах. Яўрэяў у раёне забілі ў Бялынічах[1][2], Галоўчыне[3][4][2], Эсьмонах[5][6][7][8][2], Ількавічах[9], Дзевашычах[10], Заазер’і[11], Майску[12] і многіх іншых месцах. Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета: у Бялынічах (да 12 снежня 1941[13], 1200 загінулых), Галоўчыне (да снежня 1041, 126 загінулых[4][2]), Эсьмонах (да ліпеня 1942[8][14][2], 172 забітых[14][2]). У Бялыніцкім раёне адзін чалавек быў удастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта Цынклета Слесарава, якая выратавала Яўгена Эльмана ў вёсцы Пушча[15]. Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Бялынічах і Эсьмонах. Крыніцы
Літаратра
Information related to Халакост у Бялыніцкім раёне |