У гады Другой сусветнай вайны многія яўрэі ў Баранавіцкім раёне былі забітыя падчас карнай аперацыі нацыстаў «Прыпяцкія балоты», якая праводзілася з 19 ліпеня па 31 жніўня 1941 года. План гэтай аперацыі быў распрацаваны ў штабе войскаў СС пры рэйхсфюрэры СС Гімлеры і ставіў мэтай адпрацоўку і правядзенне першых масавых забойстваў яўрэяў войскамі СС на тэрыторыі Беларусі[1].
У канцы чэрвеня 1942 года нацысты эшалонамі прывезлі ў Баранавічы 3000 яўрэяў з Чэхаславакіі, у асноўным, прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Па прыбыцці на чыгуначную станцыю ім загадалі пакінуць усе рэчы ў вагонах і сесці ў грузавікі для паездкі нібыта на абед. Пасля гэтага асуджаных людзей вывезлі ва ўрочышчы Гай за два кіламетры ад горада і расстралялі. Частка была забітая яшчэ ў «душагубках» падчас перавозкі ва ўрочышча[3].
Да снежня 1942 года яўрэі ў Баранавіцкім раёне былі амаль цалкам знішчаны. Самыя масавыя забойствы яўрэяў адбыліся ў Баранавічах, Моўчадзі, Гарадзішчы, Палонцы (350 чалавек), Міры[7], Новай Мышы, Мілавідах, Дзераўной, Серабрышчах, Ішкалдзі, Вялікай Раёўцы (23 сям’і — больш за 100 чалавек)[14], Паланечцы[15], Сталовічах[16].
Тысячы яўрэяў Баранавіцкага раёна былі забітыя каля вёскі Калдычэва, дзе ў сакавіку 1942 года немцы стварылі лагер смерці для масавых забойстваў мірнага насельніцтва. Лагер быў ачэплены калючым дротам, пастаянна асвятляўся пражэктарамі, вакол яго былі пабудаваныя дзоты, і ахова несла кругласутачнае дзяжурства. Асуджаных вязняў лагера расстрэльвалі, катавалі і забівалі непасільнай працай на торфараспрацоўках. У пасляваенны час пад Калдычэва выяўлены 22 000 цел.
У Баранавіцкім раёне 11 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»:
- Чашча Эдуард[20];
- Казакевіч (Слізен) Ганна і Слізен Леапольд[21];
- Мандэль (Абрамава) Таццяна і Абрамава Галіна[22];
- Маліноўскія Раман і Соф’я[23];
- Даленга-Вжозек Тэрэза[24];
- Саргавіцкія Уладзіслаў і Алена, Чыкірская (Саргавіцкая) Ядвіга[25].
Вядомыя некалькі выпадкаў выратавання баранавіцкіх яўрэяў немцамі — невядомым вайскоўцам, кладаўшчыком Ярунам і гаўптфельдфебелем Х. Арманам.
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Баранавічах, Гарадзішчы, Мілавідах, Моўчадзі, Сталовічах[16], ля дарогі паміж вёскамі Кадычава і Міхнаўшчына[28], каля Новай Мышы.
Крыніцы
- ↑ А. Литвин. Убийцы Архівавана 4 сакавіка 2016., газета «Беларусь сегодня», 03.12.2003
- ↑ Фонды Белорусского государственного музея истории Великой Отечественной войны. инв. № 43176
- ↑ Государственный архив Брестской области, — фонд 995, опись 1, дело 7, лист 237; — фонд 995, опись 1, дело 4, лист 211;
- ↑ Центральный архив Министерства обороны РФ (ЦАМО), — фонд 28-й армии, опись 8523, дело 84, лист 138;
- ↑ Государственный архив Брестской области (ГАБО), — фонд 995, опись 1, дело 7, лист 237
- ↑ а б Памятник расстрелянным евреям деревни Столовичи (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 9 чэрвеня 2015.
- ↑ История спасения. Хача Эдвард (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2015. Праверана 23 красавіка 2015.
- ↑ История спасения. Слизен Леопольд (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2016. Праверана 23 красавіка 2015.
- ↑ История спасения. Абрамова Татьяна (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 23 красавіка 2015.
- ↑ История спасения. Малиновские Роман и Софья (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 28 красавіка 2015.
- ↑ История спасения. Доленга Тереза (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 23 кастрычніка 2017.
- ↑ История спасения. Семья Сорговицких (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 23 красавіка 2015.
- ↑ «Колдычево», газета «Советская Белоруссия», 5 июля 2007 года
Літаратура
- Г.К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р.Б. Венцэль, М.К. Дзёмін i iнш. (рэдкал.), М.I. Бернат (укладальнік). «Памяць. Баранавічы. Баранавіцкi раён». — Мн.: «БЕЛТА», 2000. — 736 с. — ISBN 985-6302-28-5.
- Смиловицкий Л. Л. Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944. — Тель-Авив: Библиотека Матвея Черного, 2000. — 432 с. — ISBN 9789657094242.
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
- Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.