Рэспубліка Конга

Рэспубліка Конга
République du Congo (фр.)
Герб Рэспублікі Конга
Сцяг Рэспублікі Конга Герб Рэспублікі Конга
Дэвіз: «Unité, Travail, Progrès»
Гімн: «La Congolaise»
Дата незалежнасці 15 жніўня 1960 (ад Францыі)
Афіцыйныя мовы французская (Кітуба — нацыянальная, лінгала — нацыянальная)
Сталіца Бразавіль
Найбуйнейшы горад Бразавіль
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт Дэні Сасу-Нгесо
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
64-я ў свеце
342 000 км²
3.3
Насельніцтва
• Ацэнка (2018)
Шчыльнасць

5 062 021[1] чал. (125-я)
12,8 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам

$35,319[2]
ІРЧП (2017) 0.606[3] (137-ы)
Валюта Франк КФА
Інтэрнэт-дамен .cg
Код ISO (Alpha-2) CG
Код ISO (Alpha-3) COG
Код МАК CGO
Тэлефонны код +242
Часавыя паясы +1

Конга, Рэспубліка Конга (фр.: République du Congo) — дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы, на поўнач і поўдзень ад экватара. Плошча 342 тыс. км². Выцягнута з поўначы на поўдзень уздоўж берагоў рэк Конга і Убангі. Мяжуе на поўначы з Камерунам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, на ўсходзе і поўдні з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, на поўдні з Анголай (паўанклаў Кабінда), на захадзе з Габонам, на паўднёвым захадзе абмываецца Атлантычным акіянам.

Рэльеф пераважна раўнінны і нізкагорны, карысныя выкапні багатыя і разнастайныя — вялікія запасы нафты і руд каляровых металаў. Клімат экватарыяльны, гарачы і вільготны. Уздоўж мяжы з ДР Конга цячэ самая паўнаводная рака Афрыкі — Конга. Прырода адносна слаба ператворана дзейнасцю чалавека, захаваліся некранутыя лясы, балоты, што лічацца адным з самых загадкавых куткоў планеты; вельмі багаты жывёльны свет. У Конга найбольшая ў свеце папуляцыя гарыл.

Першымі насельнікамі сучаснай зямлі Конга былі пігмеі, следам прыйшлі народы банту. Еўрапейцы адкрылі ўзбярэжжа ў 1482, і на працягу стагоддзяў краіна пакутвала ад вывазу рабоў. У 1880 П'ер дэ Браза, у гонар якога названа сённяшняя сталіца, дамовіўся з тубыльцамі аб французскім пратэктараце над Конга. У 1885 годзе ўся краіна стала падуладнай Францыі, а банту былі паступова ліквідаваны. У 1960 Конга стала незалежнай дзяржавай і ў 1960-х – 1980-х будавала сацыялізм. У 1991 у краіне была абвешчана шматпартыйная дэмакратыя.

Прэзідэнцка-парламенцкая ўнітарная рэспубліка. Прэзідэнт Конга Дэні Сасу-Нгесо кіруе краінай з 1979 з перарывам у 1990–1997, такім чынам, з'яўляючыся адным з самых "вопытных" прэзідэнтаў свету. Дзяржаўная мова — французская. Сталіца — Бразавіль.

Насельніцтва — 5,1 млн.чалавек (2018). Прырост высокі, як і ва ўсёй трапічнай Афрыцы. У этнічным складзе пераважаюць народы банту, у рэлігійным — хрысціяне і анімісты. Шчыльнасць насельніцтва невысокая, затое па афрыканскіх мерках вялікія ўдзельная вага гараджан і пісьменнасць жыхароў.

Конга — дастаткова багатая па афрыканскіх мерках краіна. Сакрэт дабрабыту ў даволі значных запасах нафты пры невялікай колькасці насельніцтва. Высокія цэны на нафту дораць Конга "заможныя" гады, за нізкімі цэнамі ідуць гады "нішчымныя". Рэспубліка Конга — член ААН (з 1960), Арганізацыі афрыканскага саюза. У 2019 стала 14-м удзельнікам нафтавага картэлю АПЕК.

Этымалогія

Сваёй назвай краіна абавязана рацэ Конга. Назва ракі паходзіць ад Каралеўства Конга і яго аднайменных насельнікаў — народа конга. Паводле ракі Конга атрымала назву і суседняя, нашмат больш вялікая, Дэмакратычныя Рэспубліка Конга са сталіцай у Кіншасе.

Геаграфія

Рэспубліка Конга і суседзі

Рэспубліка Конга знаходзіцца ў Цэнтральнай Афрыцы і цягнецца ад 4° пн.ш. да 5° пд.ш., такім чынам, краіну амаль пасярэдзіне перасякае экватар. На поўначы мяжуе з Камерунам (494 км) і Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай (487 км); на ўсходзе і поўдні па рацэ Конга і яе прытоку Убангі праходзіць мяжа з цёзкай, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга (1229 км); на поўдні Конга мяжуе з ангольскім (паўанклавам Кабінда), на захадзе праходзіць звілістая, таму надзвычай доўгая, мяжа з Габонам (2567 км). На паўднёвым захадзе на вельмі нязначным працягу Рэспубліка Конга выходзіць да Атлантычнага акіяна (169 км), тым больш вялікае значэнне мае кожная зручная гавань на гэтым ўзбярэжжы. Сталіца краіны, горад Бразавіль, стаіць на рацэ Конга, такім чынам, знаходзячыся на самай мяжы з ДР Конга, акурат насупраць Кіншасы.

У рэльефе дамінуюць плато (Батэке на ўсходзе) і невысокія горы Маюмба, што цягнуцца ў восевай частцы краіны з поўдня на поўнач і дасягаюць вышыні да 1020 м, гара Набемба; на поўначы значныя плошчы займаюць плоскія алювіяльныя раўніны. Уздоўж акіяна цягнецца забалочаная прыбярэжная нізіна. Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, калійная соль, свінцовыя, цынкавыя, медныя руды; маюцца невялікія радовішчы фасфарытаў, золата, алмазаў, жалезных, алавяных і вальфрамавых руд.

Клімат гарачы, на поўначы экватарыяльны, пастаянна вільготны з 2 максімумамі ападкаў (сакавік-май, верасень-лістапад), на поўдні субэкватарыяльны з непрацяглым сухім сезонам (чэрвень-верасень). Сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца (красавік, радзей сакавік) 24-27 °C, самага халоднага (ліпень, радзей жнівень) 20-25 °C. Ападкаў 1500—2000 мм за год, на крайнім поўдні 1200—1300 мм.

Рака Аліма

Рачная сетка густая і мнагаводная. Рака Конга і яе галоўныя правыя прытокі Убангі, Санга, Ліквала, Аліма суднаходныя на працягу ўсяго года. Прыбярэжная частка краіны адносіцца да басейна ракі Куілу (у верхнім цячэнні — Ніяры), што сцякае з гор цэнтральнага Конга. Рэкі багатыя на гідраэнергію. Самае вялікае возера — возера Малеба.

У вобласці экватарыяльнага клімату дамінуюць вільготныя экватарыяльныя, субэкватарыяльнага — лістападна-вечназялёныя лясы, што разам займаюць каля 50 % тэрыторыі. На поўначы лясы чаргуюцца з вялізнымі балотамі: у 2014 англійская экспедыцыя адкрыла вялізны тарфянік "памерам з Англію", што раскінуўся і ў суседняе Конга.[4] На поўдні пераважаюць другасныя высакатраўныя саванны (каля 40 % тэрыторыі). Жывёльны свет: гарылы, леапарды, пантэры, на поўначы афрыканскія сланы, у рэках бегемоты і кракадзілы. Даследванні таварыства аховы прыроды 2006–07 даюць падставу меркаваць, што ў дэпартаменце Санга жыве каля 125 000 заходніх раўнінных гарыл — найбуйнейшая ў свеце папуляцыя гэтых малпаў. Такая шматлікасць тлумачыцца вялікімі абшарамі цяжкапраходных балот, што ратуюць гарыл ад чалавека.

Лесапакрытыя плошчы пад усё больш моцным антрапагенным прэсам імкліва скарачаюцца. Для аховы прыроды створаны нацыянальны парк Адзала і Дымоніка, што ўваходзяць у сусветную сетку біясферных рэзерватаў.

Гісторыя

Першым насельніцтвам тэрыторыі Рэспублікі Конга былі плямёны пігмеяў. У сярэдзіне ІІ тысячагоддзя да нашай эры тут пасяліліся плямёны банту, якія неўзабаве асвоілі земляробства і рамёствы. Уверх па рацэ Конга банту ўсталявалі сувялі з плямёнамі глыбінных раёнаў цэнтральнай Афрыкі. З супольнасці банту вылучылася этнічная група баконга, што з тае пары была асновай кангалезскага грамадства. Ад часу зараджэння дзяржаўнасці на тэрыторыі краіны існавалі каралеўствы Конга, Лаонга, Нгоё, Тэке і інш.

Узбярэжжа Конга з атласа Меркатара, 1595

Першыя еўрапейцы — партугальскія мараплаўцы пад кіраўніцтвам Дыёгу Кау — з'явіліся ў 1482 годзе, пазней тэрыторыя Рэспублікі Конга стала адным з галоўных пастаўшчыкоў рабоў, а вусце ракі Конга — адным з важнейшых рабагандлёвых хабаў. У канцы ХІХ стагоддзя пачалася прамая каланізацыя. У 1880 годзе французскі каланіяльны актывіст П'ер дэ Браза прапанаваў правадыру народнасці батэке дагавор аб французскім пратэктараце, заснаваў умацаваны пост Нкуна (цяпер горад Бразавіль).

Паравоз на вакзале Бразавіля (1932)

Берлінская канферэнцыя 1884-85 гадоў вызначыла межы французскіх уладанняў у басейне ракі Конга, у якіх і была створана калонія Французскае Конга (у 1903 годзе перайменавана ў Сярэдняе Конга). З 1908 года ў складзе федэрацыі Французская Экватарыяльная Афрыка разам з Габонам, Чадам і Убангі-Шары (будучай ЦАР). Горад Бразавіль быў Федэральнай сталіцай. Каланіяльная эканоміка будавалася на эксплуатацыі прыродных рэсурсаў. Конга можа падзякаваць французам за стварэнне інфраструктуры, але і будаўніцтва дарог дорага абышлося краіне: так на будоўлі чыгункі "Конга-Акіян" у 1920-х загінула не менш за 14 000 чалавек.[5] У жніўні 1940 года Конга адна з першых калоній падтрымала рух «Свабодная Францыя», а Бразавіль стаў сімвалічнай сталіцай Свабоднай Францыі.

Генерал дэ Голь адкрывае Бразавільскую канферэнцыю, 1944

У 1944 на Бразавільскай канферэнцыі Францыя абвясціла намер перагледзець сваю каланіяльную палітыку. З 1946 года Конга — заморская тэрыторыя Францыі з правам мець мясцовае заканадаўства, з 28 лістапада 1958 года — аўтаномная рэспубліка ў складзе Французскай супольнасці, у 1959 была прынята першая Канстытуцыя.

Марыян Нгуабі ў 1969 абвяшчае Конга першай афрыканскай марксісцка-ленінісцкай дзяржавай

Першым прэзідэнтам рэспублікі ў снежні 1959 года выбраны кіраўнік Дэмакратычнага саюза абароны афрыканскіх інтарэсаў Фюльбер Юлу, які абапіраўся на народ баконга. 15 жніўня 1960 года абвешчана незалежнасць. Карупцыя, цяжкае эканамічнае становішча сталі прычынай масавых пратэстаў у 1963 годзе, пад націскам якіх Юлу падаў у адстаўку. Прэзідэнтам стаў Альфонс Масамба-Дэба, пад кіраўніцтвам якога быў створаны Нацыянальны Рэвалюцыйны рух (НРР з 1964 года адзіная легальная партыя краіны). У 1966 годзе абвешчаны курс на пабудову сацыялістычнага грамадства. Намаганні Масамба-Дэба ўсталяваць рэжым асабістай улады прывялі да выступлення арміі ў ліпені-жніўні 1968 года, у выніку чаго ўлада перайшла да Нацыянальнага савета рэвалюцыі на чале з Марыянам Нгуабі (з 1969 года прэзідэнт). У снежні 1969 года адбыўся 1-ы з'езд Кангалезскай партыі працы (КПП, пераемніца НРР), а краіна перайменавана ў Народную Рэспубліку Конга. Усталяваны цесныя сувязі з СССР і іншымі сацыялістычнымі краінамі. Пасля забойства Нгуабі ў 1977 годзе прыпынена дзейнасць канстытуцыі, створаны ваенны камітэт КПП на чале з Жаакімам Іомбі-Апанга. У красавіку 1979 года прынятая новая канстытуцыя, прэзідэнтам выбраны Дэні Сасу-Нгесо, які захаваў сувязі з сацыялістычнымі краінамі і палепшыў адносіны з краінамі Захаду, што паспрыяла хуткаму эканамічнаму росту.

З сярэдзіны 1980-х гадоў эканамічныя цяжкасці паглыбіліся. Пачалася паступовая ліберызацыя ўнутранай палітыкі. У 1990 годзе КПП адышла ад марксісцкай ідэалогіі і прыняла сацыял-дэмакратычную праграму, у студзені 1991 годзе ўведзена шматпартыйнасць. На першых шматпартыйных выбарах у Нацыянальную Асамблею ў маі 1992 года перамог Панафрыканскі саюз за сацыялістычную дэмакратыю, кіраўнік якога Паскаль Лісуба ў жніўні 1992 года выбраны прэзідэнтам Рэспублікі Конга. Адначасова Сасу-Нгесо захаваў узброеныя атрады, спроба раззброіць якія прывяла да грамадзянскай вайны ў маі-жніўні 1997 года. Пры падтрымцы Анголы прэзідэнтам зноў стаў Сасу-Нгесо. У 2002 годзе Нгесо перамог на першых пасля грамадзянскай вайны прэзідэнцкіх выбарах, у 2009 — на другіх, у 2016 — пасля рэферэндума 2015 года аб зняцці абмежавання колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў і замацавання гэтага рашэння ў новай Канстытуцыі — на трэціх. Падаўляючы пратэсты пасля рэферэндума, Сасу-Нгесо справакаваў узброены канфлікт дэпартаменце Пул, у выніку якога 80 000 чалавек былі вымушаны пакінуць свае дамы.[6]

Дзяржаўны лад і палітыка

Акцыя пратэсту супраць змянення Канстытуцыі, Бразавіль, 2015

Рэспубліка Конга — парламенцка-прэзідэнцкая ўнітарная рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя, зацверджаная на рэферэндуме ў 1992 годзе, змененая ў кастрычніку 2015 у выніку рэферэндума, ініцыяванага прэзідэнтам. Дэ-юрэ шматпартыйная дэмакратыя, палітычнае жыццё Конга апошніх 20 гадоў вельмі моцна (прынамсі, для дэмакратычнай краіны) залежыць ад волі прэзідэнта Дэні Сасу-Нгесо. Новая версія Канстытуцыі зацвердзіла пост прэм'ер-міністра і дэ-юрэ абмежавала ўладу прэзідэнта, пры гэтым дазволіўшы аднаму чалавеку займаць галоўную пасаду неабмежаваную колькасць тэрмінаў. Паводле ацэнак назіральнікаў, і рэферэндумы і прэзідэнцкія выбары у Рэспубліцы Конга не адпавядаюць дэмакратычным стандартам. Палітычны апарат раз'едзены карупцыяй, час ад часу ўскалыхваюцца карупцыйныя скандалы, аднак Сасу-Нгесо называе вынікі расследаванняў еўрапейскіх журналістаў "каланіяльнымі і расісцкімі".[7]

Прэзідэнт Дэні Сасу-Нгесо і дзяржсакратар ЗША Джон Керы на саміце Афрыка – ЗША, 2014

Згодна з Канстытуцыяй, кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт — выбіраецца насельніцтвам на 5 гадоў на ўсеагульных выбарах прамым таемным галасаваннем, аднак у сапраўднасці выбары праводзяцца раз на сем гадоў. Ад часу другога з'яўлення Дэні Сасу-Нгесо ў прэзідэнцкім крэсле выбары ператварыліся ў фармальнасць праз адсутнасць якіх-небудзь іншых сур'ёзны'х палітычных фігур. На выбарах 2002, 2009 і 2016 Дэні атрымаў элегантныя перамогі, набраўшы 89,4, 78,6 і 60,2 % галасоў адпаведна. Да 2015 адзін чалавек мог займаць пасаду прэзідэнта толькі два тэрміны запар, у 2015 92 % удзельнікаў рэферэндума выказаліся за адмену гэтага абмежавання. Апазіцыя байкатавала рэферэндум, а яго правядзенне назвала фэйкавым.[8]

Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парламенту (Палата прадстаўнікоў і Сенат), які выбіраецца насельніцтвам на 5 гадоў. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм'ер-міністрам, прызначаным прэзідэнтам ад партыі, што атрымала большасць галасоў на парламенцкіх выбарах. Пачынаючы з 1970-х, за невялікім перапынкам у 1992-1997 кіруючай сілай у кангалезскай палітыцы з'яўляецца сацыялістычная Кангалезская патрыя працы, калісьці марксісцка-ленінісцкая, цяпер умерана левая і прапрэзідэнцкая. Шэраг больш дробных партый плывуць у яе кільватары, такім чынам, палітычнае жыццё ў Рэспубліцы Конга не надта багатае на падзеі.

У Конга вельмі моцна парушаюцца правы пігмеяў, якія тут (ды і ў суседніх краінах) часта ад нараджэння належаць банту і разглядаюцца тымі як нейкая свойская жывёла. Разумеючы ўсё дзікунства традыцыі, у снежні 2010 парламент прыняў закон аб захаванні праў карэнных жыхароў краіны, дужа ўхвалены ААН.[9]

Знешняя палітыка

У 1960-х – 1980-х Рэспубліка Конга арыентавалася пераважна на краіны сацыялістычнага лагеру. У ХХІ стагоддзі дзяржава праводзіць шматвектарную палітыку, але на першы план — у сілу гістарычнай, моўнай і эканамічнай спадчыны — як і сто гадоў таму, высунулася Францыя.

Адміністрацыйны падзел

Дэпартаменты Рэспублікі Конга

Рэспубліка Конга дзеліцца на 12 дэпартаментаў, якія, ў сваю чаргу, складаюца з камун, а тыя — з раёнаў. Спіс дэпартаментаў Рэспублікі Конга:

  • Буэнза
  • Кювет
  • Заходні Кювет
  • Пул
  • Санга
  • Куілу (прыбярэжны)
  • Ніяры
  • Пуэнт-Нуар (прыбярэжны)
  • Лекуму
  • Плато
  • Лікуала (самы вялікі)
  • Бразавіль (сталічны)

Насельніцтва

Полава-ўзроставая піраміда, 2016

Натуральны прырост насельніцтва складае 2,8 % (2018). Міграцыйны складнік дынамікі насельніцтва адмоўны (- 0,3 %), што хаця й крыху запавольвае агульны прырост, дазваляе казаць пра хуткі рост колькасці жыхароў краіны ў цэлым. Сярэдні ўзрост кангалезца — 19,6 гадоў, дзеці і падлеткі да 15 складаюць амаль 42 % насельніцтва.[10] Такім чынам, прызблізна кожныя 25 гадоў колькасць насельніцтва падвойваецца. Тым не менш, сумарны каэфіцыент нараджальнасці скарачаецца (4,26 у 2018 у параўнанні з 5,1 у 2011). Сярэдняя працягласць жыцця ледзь перавышае 60 гадоў (2018).

Настаўніца са школьнікамі

Амаль усё насельніцтва належыць да моўнай групы банту. На поўдні жывуць народы падгрупы конга (баконга, басунды, бакуньі, бавілі, баёмбэ і іншыя; каля 50 % насельніцтва краіны). У сярэдняй частцы народ тэке (17 %) і блізкія да яго народы. На поўначы найбольш шматлікі народ мбошы (12 %). У трапічных лясах захаваліся плямёны пігмеяў — самых першых жыхароў краіны. У гарадах невялікія групы еўрапейцаў, пераважна французы (да вайны 1997 іх было каля 9000, цяпер на парадак менш); маецца група (каля 30 чалавек) амерыканскіх экспатрыянтаў. Для міжнацыянальнага паразумення маецца агульная мова групы банту, вядомая пад назвай лінгала, таксама распаўсюджаная ў ДР Конга. У вышэйшай адукацыі, навуцы, СМІ выкарыстоўваецца французская мова. Сярод вернікаў пераважаюць хрысціяне (75 %, пераважна пратэстанты і каталікі) і прыхільнікі мясцовых культаў.

Праз геаграфічнае становішча ў зоне вільготных экватарыяльных лясоў Рэспубліка Конга з'яўляецца адной з самых маланаселеных краін Афрыкі. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва каля 12.5 чал/км². Амаль усе кангалезцы жывуць у паўднёва-заходняй, у тым ліку прыакіянічнай частцы краіны, у той час як залесеная і забалочаная поўнач практычна не заселеная. Менавіта слабое сельскае рассяленне абумовіла тое, што ў гарадах жыве 67 % насельніцтва (2018) — незвычайна высокі для трапічнай Афрыкі паказчык. Найбуйнейшыя гарады: Бразавіль (1,5 млн чал), Пуэнт-Нуар. У сталіцы пражывае трэцяя частка насельніцтва краіны. 70 % насельніцтва сканцэнтравана ў агламерацыях Бразавіля, Пуэнт-Нуара і ўздоўж чыгункі паміж імі.

Эканоміка

Гаспадарка Рэспублікі Конга ўяўляе сабой сумесь натуральнай сельскай гаспадаркі, лясной гаспадаркі, саматужнай прамымсловасці, нафтавага сектару і сферы паслуг, што ўключае і забюракратызаваны дзяржапарат. У сельскай гаспадарцы занята 35 % працаздольнага насельніцтва, у прамысловасці — 20 %, у сферы паслуг — 44 % (2005). Дзякуючы экспарту нафты, ВУП на душу насельніцтва складае вельмі нават зайздросныя ў трапічнай Афрыцы $ 7300 (2018, па ППЗ). Залежнасць эканомікі ад цэн на нафту на сусветным рынку прыводзіць да гушкання эканамічнага росту/рэцэсій. Так 1980-я і 2000-я сталі часамі поспехаў, калі штогадовы рост ВУП дасягаў 5 %. Апошняе падзенне цаны на чорнае золата прывяло да рэцэсіі ў 2016–2017 гг.. За гэтыя два гады ВУП краіны скараціўся сумарна на 5 %. На інвестыцыйную прывабнасць Рэспублікі адмоўна ўплываюць унутраныя канфлікты: грамадзянская вайна 1997, канфлікт улады з апазіцыяй 2015-2017.

Аснову эканомікі складае нафтаздабыўная прамысловасць, якая пацясніла з першай пазіцыі лясную. Запасы нафты ў Рэспубліцы на 2016 ацэньваюцца ў 1,6 млрд барэляў, здабыча ў тым жа годзе складала 260 тысяч барэляў у суткі.[11] Акрамя нафты, рэспубліка валодае значнымі запасамі разнастайнай мінеральнай сыравіны (золата, жалезнай руды, фасфарытаў), збольшага не кранутымі. У канцы ХХ ст. пачалася распрацоўка прыроднага газу і алмазаў.

У раслінаводстве выкарыстоўваецца ўсяго 1,5 % зямлі, што звязана са складанымі прыроднымі ўмовамі. У ХХІ стагоддзі сельская гаспадарка прыйшла ў поўны заняпад і амаль суцэльна залежыць ад дзяржаўных субсідый. Галоўнай харчовай культурай з'яўляецца касава. У 2009 годзе Рэспубліка Конга здала ў арэнду 200 000 гектараў сваёй зямлі паўднёваафрыканскім белым фермерам, пакрыўджаным зямельнымі рэформамі на радзіме.[12]

Аэрапорт Мая-Мая, Бразавіль

60 % экспарту краіны складае сырая нафта, вялікія аб'ёмы экспарту прыходзяцца на драўніну і алмазы. Асноўны пакупнік кангалезскай прадукцыі — Кітай. Імпарт — прадукцыя машынабудавання, лекі, прадукты харчавання; галоўныя партнёры — Кітай, Францыя, Ангола.

Транспартная сістэма, створаная каланіяльнымі ўладамі ў 1920-х–1930-х, эксплуатуецца па сёння практычна без мадэрнізацыі. Аднак у 2010-я ў транспарт, як і паўсюль у Афрыцы, пачалі прыходзіць кітайскія інвестыцыі. У Рэспубліцы каля 1000 км заасфальтаваных дарог (згодна з іншымі крыніцамі – больш за 3 000), 500 км чыгункі Акіян–Конга з вузкай каляінай (1067 мм). Маецца больш за 1000 км воднага шляху па рэках Убангі і Конга. Паміж Бразавілем і Кіншасай курсуе паром. Ніжэй за Бразавіль рака становіцца бурнай і ажно да акіяна суднаходства спыняецца. Найбуйнейшы порт — Пуэнт-Нуар. Два галоўныя аэрапорты — Мая-Мая ў Бразавілі і Понт-Нуар.

Культура

Школа мастацтва пота-пота — стварэнне жывапісных твораў на афрыканскія тэмы ў еўрапейскім стылі.

Некаторыя цікавінкі

  • Паводле мясцовых паданняў, у балотах Конга жыве крыптазаалагічная водная пачвара Макеле-Мбембе.
  • Бразавіль ляжыць акурат насупраць Кіншасы праз раку Конга. Гэта адзінае ў свеце месца, дзе сталіцы дзвюх краін знаходзяцца ў межах бачнасці.

Зноскі

Літаратура

Read other articles:

Jangan disamakan dengan Evodius, koresponden dari Agustinus dari Hippo SantoEvodiusUskup AntiokhiaMasa jabatanSekitar 53-66 MPendahuluSanto PetrusPenerusIgnatius dari AntiokhiaInformasi pribadiWafatSekitar 66 MasehiAntiokhiaOrang kudusHari heringatan6 Mei (Gereja Katolik)7 September (Gereja Ortodoks Timur)VenerasiGereja KatolikGereja Ortodoks TimurOrtodoks OrientalGereja Asiria TimurGereja Timur KunoAtributUskup Santo Evodius atau Euodias (wafat sekitar tahun 69) adalah seorang uskup Antiokhi...

 

Historic home in Bridgetown, Barbados Exterior Interior George Washington House in Barbados is a historic house where the future first U.S. President George Washington is alleged to have stayed in 1751. He was 19 years old at the time and traveling with his half-brother, Lawrence Washington, who was suffering from tuberculosis.[1] George Washington contracted [small pox] during his stay, and was nursed back to health at the house.[1] Barbados apparently was the only country ou...

 

All the Right MovesPoster rilis teatrikalSutradaraMichael ChapmanProduserStephen DeutschDitulis olehMichael KanePemeran Tom Cruise Craig T. Nelson Lea Thompson Penata musikDavid Richard CampbellSinematograferJan de BontPenyuntingDavid GarfieldDistributor20th Century FoxTanggal rilis 21 Oktober 1983 (1983-10-21) Durasi91 menitNegaraAmerika SerikatBahasaInggrisPendapatankotor$17,233,166[1] All the Right Moves adalah sebuah film drama Amerika 1983 yang disutradarai oleh Michae...

Si ce bandeau n'est plus pertinent, retirez-le. Cliquez ici pour en savoir plus. Cet article présente trop d'images par rapport à sa longueur (indiquez la date de pose grâce au paramètre date). Ceci va à l'encontre de l'esprit de synthèse, rend la lecture difficile, et allonge la durée de téléchargement pour les connexions lentes. Voir les recommandations sur les images. Remparts d'AvignonPrésentationType Rempart de villePartie de Quartier Centre (Avignon)Patrimonialité Classé MH ...

 

Buruh kerja paksa dari Plovdiv selama Perang Dunia Kedua Kerja paksa (Inggris: forced labour) atau wajib kerja (Inggris: compulsory labour) adalah suatu hubungan kerja yang melibatkan pemaksaan terhadap orang untuk melakukan pekerjaan dengan ancaman kemiskinan, penahanan, kekerasan termasuk kematian, atau bentuk-bentuk kesulitan lainnya yang dikenakan terhadap diri mereka atau anggota keluarga mereka.[note 1][1] Bentuk-bentuk kerja paksa meliputi segala bentuk perbudak...

 

Radiometric dating method useful for determining the ages of rocks and meteorites Samarium–neodymium dating is a radiometric dating method useful for determining the ages of rocks and meteorites, based on the alpha decay of the long-lived samarium isotope (147Sm) to the stable radiogenic neodymium isotope (143Nd). Neodymium isotope ratios together with samarium-neodymium ratios are used to provide information on the age and source of igneous melts. It is sometimes assumed that at the moment...

Intermediary between humanity and the divine For other uses, see Prophet (disambiguation). Not to be confused with Profit. This article uses texts from within a religion or faith system without referring to secondary sources that critically analyze them. Please help improve this article. (March 2024) (Learn how and when to remove this message) Isaiah, an important Biblical prophet, in fresco on the Sistine Chapel ceiling by Michelangelo In religion, a prophet or prophetess is an individual wh...

 

Questa voce o sezione sull'argomento attori statunitensi non cita le fonti necessarie o quelle presenti sono insufficienti. Puoi migliorare questa voce aggiungendo citazioni da fonti attendibili secondo le linee guida sull'uso delle fonti. Segui i suggerimenti del progetto di riferimento. Missi Pyle al Los Angeles WonderCon nel 2016 Missi Pyle, vero nome Andrea Kay Pyle (Houston, 16 novembre 1972), è un'attrice statunitense. Indice 1 Biografia 2 Filmografia 2.1 Cinema 2.2 Televisione 2...

 

この項目には、一部のコンピュータや閲覧ソフトで表示できない文字が含まれています(詳細)。 数字の大字(だいじ)は、漢数字の一種。通常用いる単純な字形の漢数字(小字)の代わりに同じ音の別の漢字を用いるものである。 概要 壱万円日本銀行券(「壱」が大字) 弐千円日本銀行券(「弐」が大字) 漢数字には「一」「二」「三」と続く小字と、「壱」「�...

Blue dye also used as a medication Not to be confused with methyl blue, new methylene blue, or methyl violet. Methylene blueMolecular structureA volumetric flask of a methylene blue solutionClinical dataTrade namesUrelene blue, Provayblue, Proveblue, others[1][2]Other namesCI 52015, basic blue 9[3]AHFS/Drugs.comMonographLicense data US DailyMed: Provayblue Pregnancycategory AU: D Routes ofadministrationBy mouth, intravenousATC codeV03AB17 (WHO) ...

 

1980 Indian filmShaanPosterDirected byRamesh SippyWritten bySalim–JavedProduced byG. P. SippyStarringSunil Dutt Shashi KapoorAmitabh BachchanShatrughan SinhaRaakhee GulzarParveen BabiBindiya GoswamiJohnny WalkerKulbhushan KharbandaCinematographyS. M. AnwarEdited byM. S. ShindeMusic byR. D. BurmanProductioncompanySippy FilmsDistributed by Eros International Rajshri Productions Release date 12 December 1980 (1980-12-12) (India) Running time181 minutes (DVD)208 minutes (VHS...

 

「アプリケーション」はこの項目へ転送されています。英語の意味については「wikt:応用」、「wikt:application」をご覧ください。 この記事には複数の問題があります。改善やノートページでの議論にご協力ください。 出典がまったく示されていないか不十分です。内容に関する文献や情報源が必要です。(2018年4月) 古い情報を更新する必要があります。(2021年3月)出...

此条目序言章节没有充分总结全文内容要点。 (2019年3月21日)请考虑扩充序言,清晰概述条目所有重點。请在条目的讨论页讨论此问题。 哈萨克斯坦總統哈薩克總統旗現任Қасым-Жомарт Кемелұлы Тоқаев卡瑟姆若马尔特·托卡耶夫自2019年3月20日在任任期7年首任努尔苏丹·纳扎尔巴耶夫设立1990年4月24日(哈薩克蘇維埃社會主義共和國總統) 哈萨克斯坦 哈萨克斯坦政府...

 

此条目序言章节没有充分总结全文内容要点。 (2019年3月21日)请考虑扩充序言,清晰概述条目所有重點。请在条目的讨论页讨论此问题。 哈萨克斯坦總統哈薩克總統旗現任Қасым-Жомарт Кемелұлы Тоқаев卡瑟姆若马尔特·托卡耶夫自2019年3月20日在任任期7年首任努尔苏丹·纳扎尔巴耶夫设立1990年4月24日(哈薩克蘇維埃社會主義共和國總統) 哈萨克斯坦 哈萨克斯坦政府...

 

For Random House Canada (imprint), see Penguin Random House. Canadian book distributor Random House of CanadaParent companyRandom House, Inc.StatusDefunct (2013)Founded1944 (1944)SuccessorPenguin Random House CanadaCountry of originCanadaDistributionCanadaPublication typesBooks Random House of Canada was the Canadian distributor for Random House, Inc. from 1944 until 2013. On July 1, 2013, it amalgamated with Penguin Canada to become Penguin Random House Canada. Company history Random Ho...

Treatment using irradiation with light of low power intensity Not to be confused with Light therapy. Low-level laser therapyLLLT being applied for rheumatism in SwedenMeSHD028022[edit on Wikidata] Low-level laser therapy (LLLT), cold laser therapy, photobiomodulation (PBM)[1][2][3][4] or red light therapy[5] is a form of medicine that applies low-level (low-power) lasers or light-emitting diodes (LEDs) to the surface of the body. Whereas high-power ...

 

习近平 习近平自2012年出任中共中央总书记成为最高领导人期间,因其废除国家主席任期限制、开启总书记第三任期、集权统治、公共政策与理念、知识水平和自述经历等争议,被中国大陸及其他地区的民众以其争议事件、个人特征及姓名谐音创作负面称呼,用以恶搞、讽刺或批评习近平。对习近平的相关负面称呼在互联网上已经形成了一种活跃、独特的辱包亚文化。 权力�...

 

У Вікіпедії є статті про інші значення цього терміна: Резолюція ГА ООН «Ситуація з правами людини в Автономній Республіці Крим та м. Севастополь, Україна». Резолюція Генеральної Асамблеї ООН A/RES/75/192 «Ситуація з правами людини в Автономній Республіці Крим та м. Севастопол�...

伊斯兰合作组织Organisation of Islamic Cooperation(英語)Organisation de la Coopération Islamique(法語)منظمة التعاون الإسلامي(阿拉伯語) 旗帜格言:To safeguard the interests and ensure the progress and well-being of Muslims  成员国  观察国  暂停会籍行政总部 沙地阿拉伯吉达 官方语言阿拉伯语英语法语类型宗教成员国57个在籍成员国(英语:Member states of the Organisation ...

 

2021 Women's International Champions CupTournament detailsHost countryUnited StatesDatesAugust 18–21Teams4 (from 2 confederations)Venue(s)1 (in 1 host city)Final positionsChampions Portland Thorns FCRunners-up LyonThird place BarcelonaFourth place Houston DashTournament statisticsMatches played4Goals scored15 (3.75 per match)← 2019 2022 → International football competition The 2021 Women's International Champions Cup was a friendly tournament of women's asso...