За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Шчучынскага раёна былі забітыя. Самыя масавыя забойствы адбыліся ў Шчучыне, Васілішках, Жалудку, Астрыне, Ражанцы, Першамайскай. Нешматлікія ацалелыя ў большасці сваёй ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета.
- У гета ў вёсцы Васілішкі (лета 1941 — 10 мая 1942) былі забітыя каля 2200 чалавек.
- У гета ў пасёлку Жалудок (лета 1941 — 9 мая 1942) былі забітыя каля 2000 чалавек.
- У гета ў пасёлку Астрына (лета 1941 — лістапад 1942) былі забітыя каля 2000 чалавек.
- У гета пасёлка Шчучын (верасень 1941 — 17 верасня 1943) былі забітыя да 3000 чалавек.
- З гета вёскі Каменца (да 3 сакавіка / лютага 1943 года) яўрэяў перанакіравалі ў Асвенцім[9][10][12].
У Шчучынскім раёне 14 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Задарноўская Ірэна[13], Габіс Антаніна[14], Яцэвіч Алена, Чэслаў і Эла, Саўко (Яцэвіч) Ядвіга[15], Ажынская Ева, Карнецкая (Іванаўская) Ганна, Іванаўская Сабіна, Скіндэрава-Іванаўская Хелена, Данілевіч Адольф[16], Талочка Міхаіл, Стэфаніда і Марыя[17].
Помнікі ахвярам генацыду яўрэяў раёна ўстаноўлены ў Шчучыне, Васілішках, Жалудку і Астрыне.
Крыніцы
- ↑ Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 845, опись 1, дело 8, лист 31
- ↑ Государственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 86, дело 40, листы 4, 56, 58
- ↑ Государственный архив Гродненской области (ГАГО), — фонд 1, опись 1, дело 54, листы 37-38;
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Задарновская Ирена. Архіўная копія ад 7 лістапада 2017 на Wayback Machine
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Габис Антонина. Архіўная копія ад 7 лістапада 2017 на Wayback Machine
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Яцевичи. Архіўная копія ад 7 лістапада 2017 на Wayback Machine
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Спасение Эммы Альтберг и Марии Альтберг-Арнольдовой. Архіўная копія ад 7 лістапада 2017 на Wayback Machine
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Семья Толочко. Архіўная копія ад 7 лістапада 2017 на Wayback Machine
Літаратура
- Г.П. Пашкоў, В.I. Казяк, I.Ю. Сакалоўскi i iнш. (рэдкал.), С.Г. Каспярчук, I.П. Крэнь (укладальнікi). «Памяць. Шчучынскi раён». — Минск: «Беларуская энцыклапедыя», 2001. — 592 с. — ISBN 985-11-0218-0.
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
- Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.