За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Чашніцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Восенню 1941 года нацысты прасстралялі каля 300 яўрэяў у мястэчку Лукомль. Затым былі забітыя прадстаўнікі народа ў пасёлках Чашніках, Чарэя і Красналукі. На ўскраіне вёскі Камянец у ліпені 1942 года былі забітыя прыкладна 95 (80) яўрэяў, але ніхто са сведкаў расстрэлу не ведаў, адкуль іх прыгналі.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета:
- у Лукомлі (лета 1941 — 18 кастрычніка 1941, каля 300 забітых),
- у Чашніках (лета 1941 — 14 лютага 1942, больш за 2000 забітых),
- у Чарэі (лета 1941 — 5 сакавіка 1942, больш за 800 забітых),
- у Красналука (да 6 сакавіка 1942, больш за 300 загінулых[4]).
Пяць чалавек з Чашніцкага раёна былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»:
- Бурко Філіп, Бурко Зінаіда, Каракіна (Бурко) Марыя і Смятаніна (Бурко) Галіна — за выратаванне Грыбавай (Фрыдман) Людмілы ў вёсцы Болюта[8];
- Бірукова Еўдакія — за выратаванне Гольберг (Гурэвіч) Галіны ў вёсцы Забор’е[9].
Ахвярам генацыду яўрэяў устаноўлены помнікі ў Лукомлі, Чашніках і Чарэі.
Крыніцы
Літаратура
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
- М.Ц. Дробыш, А.Л. Петрашкевіч, Л.I. Пятрова i iнш. (рэдкал.), Н.Т. Кіндзяева (укладальнік). «Памяць. Чашніцкi раён». — Мн.: «Беларуская навука», 1997. — 542 с. — ISBN 5-343-01611-1.