Халакост у Чавускім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Чавускага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1][2].

Яўрэяў у раёне забівалі ў Чавусах[1][3][4], вёсках Забалацце (побач з Благавічамі, цяпер не існуючая)[1], Дрануха[1][5][6][7], Дубаснік[8] і іншых.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у Чавусах, у якім у жніўні 1941 года былі забітыя каля 700 яўрэяў.

У Чавускім раёне 3 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»:

  • Пілецкая Надзея — за выратаванне Гарохаўскай (Леінай) Ганны і Леіна Мікалая ў вёсцы Любавіна[9].
  • Пярцовы Іван і Вера — за выратаванне Паўзік Тамары ў Чавусах[10].

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены на месцы перапахавання астанкаў на яўрэйскіх могілках у Чавусах і ў вёсцы Благавічы на месцы забойства яўрэяў вёсак Пуцькі і Забалоцце, а таксама яўрэяў — студэнтаў-апалчэнцаў Магілёўскага педінстытута[1].

Крыніцы

Літаратура

  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • А. Н. Винкевiч, М. П. Хобатаў, Я. В. Малашэвiч i iнш. (рэдкал.); Р. А. Аўраменка, П. М. Сырадоеў (уклад.). «Памяць. Чавускi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: «Ураджай», 2002. — 686 с. — ISBN 985-04-0277-6.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.