Халакост у Пастаўскім раёне

На тэрыторыі Полацкага раёна немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі 3 гета:

  • у Дунілавічах (1941 — 21 лістапада 1942, каля 1000 загінулых),
  • у Лынтупах (1941 — канец снежня 1942, каля 250 загінулых),
  • у Паставах (люты — лістапад 1942, каля 4000 загінулых).

У Пастаўскім раёне 19 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»:

  • Ёзеф, Баляслава, Цэліна Анішкевічы і Ванда Скуратовіч (Анішкевіч). У вёсцы Зосіна выратавалі Славіна Ерамію і яго сям’ю[1].
  • Браніслаў, Станіслава, Флер’ян, Станіслаў і Вераніка Зямчонак, Браніслава Урублеўская (Зямчонак). Выратавалі сям’ю Гордан з чатырох чалавек: Янкеля, яго жонку Хінду і дзяцей Абрама і Лібу[2][3].
  • Кацярына і Іван Крывенскія выратавалі Славіну Соню ў Дунілавічах[4].
  • Казімір, Паўліна, Віктар, Валерыя і Генефа Несцяровіч у вёсцы Зарэжжа выратавалі Шпрэйрэгена Ізраіля, Гольдмана Іцхака, Цэйтліна Берла[5].
  • Уладзіслаў і Антоній Скорыя. У вёсцы Казіміраўка выратавалі Бесмана Бернарда.

У 1956 годзе ў Паставах на магіле ахвяр генацыду яўрэяў на вуліцы Горкага была ўсталяваная стэла[6].

У Лынтупах у 1960-х гадах усталяваныя 5 помнікаў яўрэям — вязням гета[6].

У Дунілавічах помнік ахвярам Катастрофы пастаўлены ў 1958 годзе[7][6].

Крыніцы

Літаратура

  • Г. К. Кісялёў, А. Э. Кейзік i iнш. (рэдкал.), К. I. Козак, А. I. Кузняцоў (укладальнікi). «Памяць. Пастаўскi раён». — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 688 с. — ISBN 985-6302-35-8.