Халакост у Нараўлянскім раёнеЗа час акупацыі практычна ўсе яўрэі Нараўлянскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1]. Масавыя забойствы прадстаўнікоў народа адбываліся ў Нароўлі, вёсках Ліхаўня[2], Даўляды[3] і іншых. Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у Нароўлі, куды сагналі і яўрэяў з блізкіх вёсак[4]. Да вайны ў паселішчы жылі 1167 яўрэяў — 29,8% насельніцтва[5][6][7]. Большасць з іх эвакуіравалася або былі мабілізаваны (мужчыны), але частка засталася пад акупацыяй[8]. Неўзабаве пасля прыходу немцаў яўрэяў пад страхам смерці прымусілі нашыць на верхнюю вопратку жоўтыя латы. У іх адабралі ўсе харчы, збівалі і ўсяляк над здзекаваліся[9][10]. Гета ў Нароўлі было створана ў пачатку верасня 1941 года, было абгароджана калючым дротам і ахоўвалася[1][7]. 23 лістапада ўвечары каля 100 яўрэяў разам з дзецьмі вывелі на яўрэйскія могілкі і расстралялі[11][10][7][12]. Пакінутых забілі ў пачатку 1942 года. Усяго ў пасёлку загінулі каля 130 яўрэяў[7]. Толькі праз гады пасля вайны выжылыя нараўлянскія яўрэі сабралі грошы, і змаглі на могілках, побач з ракой Прыпяць, усталяваць помнік забітым родным[4][13][14]. Крыніцы
Літаратура
Information related to Халакост у Нараўлянскім раёне |