Халакост у Мастоўскім раёне

Перад вайной у Мастоўскім раёне жылі больш за 4000 яўрэяў[1]. За час акупацыі практычна ўсе яны былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[2].

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета[1]:

  • у гета ў Лунна (1 лістапада 1941 — 2 лістапада 1942) былі забітыя больш за 1500 чалавек.
  • у гета ў вёсцы Пескі (лета 1941 — 2 лістапада 1942) былі забітыя да 2000 чалавек.
  • у гета у Мастах (да 2 лістапада 1942) забітыя 350—360 чалавек[3].

Крыніцы

Літаратура

  • А.Р. Кісялёў, Т.М. Мурына, А.У. Апалонік i iнш. (рэдкал.), А.С. Сабасцян (укладальнік). «Памяць. Мастоўскi раён». — Мн.: «Паліграфафармленне», 2002. — 590 с. — ISBN 985-6351-15-4.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.