За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Маларыцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Яўрэяў у раёне масава забівалі ў Маларыце, вёсках Забалацце, Чарняны[2] і многіх іншых.
Ажыццяўляючы палітыку юдэнфрай, нацысты прыкладалі любыя намаганні для вышуквання, злову і забойства нават асобных яўрэяў. Напрыклад, доўга высочваліся 4 прадстаўнікі народа каля вёскі Збураж.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета: у Маларце (восень 1941 — чэрвень 1942), у якім загінула каля 3000 чалавек, і ў Велікарыце. У апошняе яўрэяў сагналі вясной 1942 года. Гета знаходзілася ў будынку былога клуба, які абнеслі плотам з калючым дротам. Маладых мужчын адвялі і забілі першымі, а іншых вязняў перавялі ў барак насупраць вёскі Лешніца каля дарогі Ковель—Брэст, выкарыстоўваючы як рабоў на дарожна-будаўнічых работах. 25 кастрычніка 1942 года ўсіх жывых яўрэяў (81 чалавек — 15 мужчын і 66 жанчын) расстралялі ў лесе за Лешніцай.
Помнік забітым яўрэям у раёне ўсталяваны ў Маларыце.
Крыніцы
Літаратура
- В.Р. Феранц (рэдактар-укладальнік), Я.В. Малашэвіч, В.П. Маркаў, Т.М. Феафілава i iнш.. «Памяць. Маларыцкi раён». — Мн.: Ураджай, 1998. — 535 с. — ISBN 985-04-0271-7.
- Г.К. Кисялёў (галоўны рэдактар), Ю.А. Барысюк, Н.М. Кладчанка i iнш. (рэдкал.), Л.Р. Казлоў (укладальнік). «Памяць. Кобрынскi раён». — Мн.: «БЕЛТА», 2002. — 624 с. — ISBN 985-6302-44-7.
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.