За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Лідскай акругі — больш за 20 000 чалавек — былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Самыя масавыя забойствы яўрэяў адбываліся ў Лідзе, у вёсках Сялец (50 чалавек у ліпені 1941 года)[3], Беліца (47 чалавек летам 1941 года) і іншых.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 1 гета — у Лідзе, дзе з лета 1941 па верасень 1943 года былі закатаваныя і забітыя каля 8000 чалавек.
У Лідскім раёне 8 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Пастарнак Пётр і Стэфанія[8], Шумская Марыя, Малахоўскія Уладзіслаў і Франц[9], Дойлітка Ян, Стах і Співак (Дойлітка) Леакадзія[10].
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Лідзе[11] і ў Беліцы[12].
Крыніцы
Літаратура
- В.Г. Баранаў, Н.М. Вайман, П.К. Галаваты i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Лідскi раён». — Мн.: «Беларусь», 2004. — ISBN 985-01-0522-4.
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.