За час акупацыі да канца 1942 года практычна ўсе яўрэі Лёзненскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Масавыя забойствы адбываліся ў Лёзне, Бабінавічах, Дабрамыслях, Калышках і мностве іншых месцаў. Напрыклад, толькі ў студзені 1942 года на тэрыторыі Дабрамысленскага сельсавета былі расстраляныя больш за 200 яўрэяў[3].
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета:
- у Бабінавічах (верасень 1941 — сакавік 1942, закатаваныя і забітыя сотні чалавек),
- у Дабрамыслях (лета 1941 — сакавік 1942, забітыя ўсе яўрэі мястэчка),
- у Лёзне (ліпень 1941 — 23 лютага 1942, больш за 1000 загінулых),
- у Калышках (лета 1941 — 18 сакавіка 1942, забітыя ўсе яўрэі мястэчка).
У Лёзненскім раёне 11 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Дэхцерава Феадосія[4], Вінаградава Юльяна, Савельева (Вінаградава) Іраіда[5], Зубава Феадосія, Каралёва (Зубава) Соф’я, Каралёва Праскоўя[6], Пакульніцкія Іосіф і Яўгена, Мураўёвы Людміла і Ксенія, Барадзіна (Ламаносенка) Тамара[7].
Помнікі ахвярам генацыду яўрэяў устаноўлены ў Бабінавічах[8], Дабрамыслях[9], Калышках[10], Лёзне[11].
Крыніцы
Літаратура
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
- I.П. Шамякін (галоўны рэдактар), I.I. Авін, Г.К. Кісялёў, Я.В. Малашэвіч i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Лёзненскi раён». — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 1992. — 592 с. — ISBN 5-85700-063-7.