За час акупацыі да канца 1942 года практычна ўсе яўрэі Лепельскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Яўрэяў у раёне забівалі ў Лепелі, Камені, Крыўцах і мноства іншых месцаў.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета:
- Каменскае (лета 1941 — 17 верасня 1941, закатаваныя і забітыя каля 200 чалавек),
- Лепельскае (ліпень 1941 — 28 лютага 1942, забітыя больш за 2500 чалавек).
У Лепельскім раёне 1 чалавек — Ардыновіч Варвара — быў удастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны» — за выратаванне Штайльман (Іхільчык) Алы Самуілаўны ў Лепелі[3].
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Камені і Лепелі.
Крыніцы
Літаратура
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
- Э.Н. Гнеўка, Г.Б. Красоўская, В.П. Собалева (рэдактары), М.М. Місюра, А.А. Петрашкевіч, Б.В. Ульянка i iнш. (рэдкал.), В.Я. Ланікiна, А.У. Стэльмах (укладальнікi). «Памяць. Лепельскi раён». — Мн.: Беларусь, 1999. — 640 с. — ISBN 985-01-0291-8.