За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Касцюковіцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[2].
Яўрэяў у раёне забівалі ў Касцюковічах, вёска Саматэвічы, на станцыі Камунары і ў іншых месцах. У вёсцы Студзянец 14—15 красавіка 1943 года паліцыянты выявілі 14 яўрэяў, якіх расстралялі і закапалі ў раёне пяньковага завода ў Касцюковічах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета:
- У гета горада Касцюковічы (лета 1941 — 3 верасня 1942) былі закатаваныя і забітыя каля 400 чалавек.
- У гета вёскі Саматэвічы (да лістапада 1941[8] альбо 1942 года[9]) загінула 169[11][8]—200 чалавек.
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Касцюковічах на месцы масавага расстрэлу каля чыгуначнай станцыі Камунары[14], Саматэвічах і на месцы пахавання расстралянага нацыстамі ў 1941 годзе партызана-падпольшчыка, разведчыка партызанскага атрада № 124 Лазіка (Лазара) Шэйніна[11].
Крыніцы
Літаратура
- М. Р. Барысаў, Р. I. Маслоўскі, Б. В. Ульянка, М. П. Хобатаў (рэдкал.). «Памяць. Касцюковіцкі раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Минск: «Вышэйшая школа», 2000. — 525 с. — ISBN 985-06-0588-Х.
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.