За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Жлобінскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1].
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета.
- У двух гета горада Жлобін (верасень 1941 — 12 красавіка 1942) былі закатаваныя і забітыя мінімум 2000 чалавек.
- У гета вёскі Шчадрын (лета 1941 — 10 сакавіка 1942) загінулі мінімум 1000 чалавек.
- У гета пасёлка Стрэшын (верасень 1941 — 14 красавіка 1942) былі забітыя каля 480 чалавек.
У Жлобінскім раёне 13 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Ануфрыевы Гаўрыіл і Крысціна[2], Дэмавы Якаў, Фёдара, Мікалай, Паўлава (Дэмава) Вольга[3], Куляшэўская Кацярына[4], Петрашка Ядвіга, Хамутава (Петрашка) Аляксандра[5], Равякова Аляксандра, Макоўская Ціна[1][6][7], Сямешкіны Рыгор і Феактыста[8].
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Жлобіне (з надпісам на ідышы) і ў Шчадрыне[10].
Крыніцы
Літаратура
- Г. П. Пашкоў, В. Ф. Бяльковiч, У. К. Ерафееў i iнш. (рэдкал.); С. П. Самуэль (уклад.). «Памяць. Жлобiн. Жлобiнскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 2000. — 752 с. — ISBN 985-11-0186-9.