За час акупацыі амаль усе яўрэі Драгічынскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці сваёй пасля ваявалі ў партызанскіх атрадах[2].
Самыя масавыя забойствы яўрэяў адбываліся ў Антопалі, Драгічыне і Хомску[2]. Каля 100 чалавек забілі ў вёсцы Гаравіца. Яўрэяў з сельскагаспадарчага паселішча (якое афіцыйна называлася «Калонія»), размешчанага паміж вёскамі Гутава і Агдэмер, у 1942 годзе перавялі ў гета Драгічына і забілі там[7].
У двух гета ў Антопалі (вясна 1942 — 15 лістапада 1942) нацыстамі і іх саўдзельнікамі былі закатаваныя і забітыя да 4000 габрэяў, у двух гета ў Драгічыне (ліпень 1941 — 2 лістапада 1942) — каля 3500, у гета ў Хомску (ліпень 1941 — жнівень 1941) — каля 2000.
У раёне адзін чалавек — Ахрыц Вера — была ўдастоена ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны» — за выратаванне Вайс (Чэрнік) Ірыт у Антопалі[9].
У Антопалі ва ўрочышчы Хвойнікі на месцы пахавання забітых яўрэяў усталяваны помнік[10].
У Драгічыне на брацкай магіле ў прывакзальным скверы, дзе пахаваныя больш за 3000 яўрэяў-ахвяраў нацысцкага рэжыму, у 1967 годзе быў усталяваны абеліск[11].
У вёсцы Хомск усталяваныя два помнікі забітым. Адзін — на брацкай магіле жанчын і дзяцей, і другі — на брацкай магіле мужчын[12].
Крыніцы
Літаратура
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
- Я.Я. Аляксейчык, С.П. Мамацюк i iнш. (рэдкал.), С.А. Супрун (укладальнік). «Памяць. Драгічынскi раён». — Мн.: «БЕЛТА», 1997. — 575 с. — ISBN 985-6302-02-1.