У Быхаўскім раёне, уключаючы сам Быхаў, у 1939 годзе пражывалі каля 7000 яўрэяў. З іх пад акупацыяй засталіся каля 5000 чалавек, і амаль усе яны былі забітыя нацыстамі[1]. Нешматлікія ацалелыя ў большасці сваёй ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Яўрэяў забівалі ў многіх населеных пунктах Быхаўскага раёна: у Быхаве, у вёсках Сапяжынка, Няраж, Давыдавічы, Гамарня[1], Палкі, Дабужа, Гарадзец, Красніца, Мокрае, Новы Быхаў, Сяліба і Студзёнка[1][6].
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета:
- у гета горада Быхаў (верасень 1941) былі закатаваныя і забітыя каля 5000 чалавек;
- у гета вёскі Сапяжынка (жнівень—верасень 1941) былі забітыя каля 90 чалавек.
На месцах масавых забойстваў яўрэяў Быхаўскага раёна падчас Катастрофы былі ўсталяваныя помнікі. Адзін — каля вёскі Вароніна, ля дарогі Вароніна—Быхаў, дзе былі забітыя прыкладна 4670 чалавек. Другі помнік знаходзіцца побач з Ганьковым ровам на выездзе з Быхава па шашы на Рагачоў, на месцы расстрэлу 252 чалавек[1][6][7][8]. Таксама ў 2008 годзе быў усталяваны помнік на месцы дома, дзе былі сабраныя яўрэі Сапяжынкі перад расстрэлам[1][9][10].
Крыніцы
Літаратура
- I. П. Шамякiн, Г. Е. Барысаў, Г. К. Кiсялёў i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Быхаўскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Минск: «Беларуская савецкая энцыклапедыя», 1990. — 576 с. — ISBN 5-85700-027-0.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.