Халакост у Іванаўскім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Іванаўскага раёна загінулі, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1][2][3].

Многі былі забітыя падчас карнай аперацыі нацыстаў «Прыпяцкія балоты», якая праводзілася з 19 ліпеня па 31 жніўня 1941 года. У вёсцы Бродніца ў пачатку жніўня 1941 года прыбылі вершнікі, загадалі мужчынам-яўрэям з’явіцца ў школу на рэгістрацыю, трымалі іх там 3-4 дні, пакуль не сабралі ўсіх мужчын-яўрэяў з блізкіх вёсак і хутароў, а затым адвялі ў напрамку Сулаваў і расстралялі ля абочыны дарогі. Пакінутых у жывых праз некаторы час перавялі ў Пінскае гета, дзе забілі[4].

Самыя масавыя забойствы яўрэяў раёна адбыліся ў гарадах Іванава[5][6] і Моталі[7][6], вёска Опаль[8], Лядавічы[9], Псышчава[10].

Было створана 2 гета: Іванаўскае (канец сакавіка — 27 верасня 1942, загінула да 3500 чалавек) і Мотальскае (лета 1941 — вясна 1942, загінула каля 3000 чалавек)

У Іванаўскім раёне чатыры чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»:

  • Лагодзіч Мікалай і яго жонка Феадосія[11],
  • Кандрашук Дзяніс і Марыя[12].

У Іванаве ўстаноўлены два помнікі ахвярам Катастрофы яўрэйскага народа — мемарыял на месцы забойстваў за два кіламетры ад горада перад вёскай Рудск, і мемарыял забітым яўрэям, ваеннапалонным і партызанам на вуліцы Пушкіна.

У Моталі ўсталяваныя два помнікі на месцах забойства мясцовых яўрэяў у часы Халакосту.

Крыніцы

Літаратура

  • Г.К. Кісялёў (гал. рэд.), М.А. Коршак i iнш. (рэдкал.), В.М. Туркевіч, Л.А. Павяльчук (укладальнікi). «Памяць. Iванаўскi раён». — Мн.: «БЕЛТА», 2000. — 592 с. — ISBN 985-6302-23-4.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.