Нясвіжскае гета — яўрэйскае гета ў Нясвіжы, створанае нацыстамі ў перыяд акупацыі Беларусі.
Гістарычны фон
27 чэрвеня1941 года ў Нясвіж увайшлі нямецкія войскі. У Нясвіжы было створана яўрэйскае гета. Беларуса Кудлача за «асаблівыя заслугі» немцы прызначылі намеснік начальніка нясвіжскай турмы[1]. 30 кастрычніка1941 года нацысты забілі 4000 яўрэяў — вязняў гета.
Паўстанне
21 ліпеня1942 года ў Нясвіжы адбылося першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы паўстанне ў гета[2]. Кіраўніком паўстання ў Нясвіжскім гета быў Шалом Халяўскі[3]. У 5-тысячным Нясвіжскім гета ў цяжкім баі паўстанцы перабілі каля 40 немцаў і паліцаяў [4].
Пазней паўстанні адбыліся ў Клецку (21.07.1943), Міры (9.08.1942), Тучыне (3.09.1942), Варшаве (1943), Беластоку (жнівень 1943)[2]…
Памяць
Памятны знак ў Ерусаліме ў памяць абшчыны г. Нясвіжа.