Крыштаф Міхал Сапега (10 жніўня 1607, Ружаны — 17 жніўня 1631) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Падстолі (з 1630) і пісар вялікі літоўскі (з 1631).
Біяграфія
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Льва, канцлера вялікага літоўскага, і Гальшкі з Радзівілаў. Меў братоў Яна Станіслава і Казіміра Льва.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, разам з братам Казімірам Львом працягваў адукацыю за мяжой у Мюнхене і Інгальштаце.
У 1624 захварэў на сухоты, што прымусіла братоў вярнуцца дадому. Па непрацяглым лячэнні выехаў на вучобу ў Лёвенскі ўніверсітэт, наведаў Брусель, Балонню (1628) і Падую (1629).
Абіраўся паслом на соймы 1629 і 1630. Атрымаў пасады падстолія і пісара вялікага літоўскага. Заўчасна памёр ад сухотаў.
Аўтар твору «Theses politicae ex Aristotelis libris de republica» (Лёвен, 1627).
Зноскі
Спасылкі
|
---|
|
Пісары вялікія і польныя пасля рэформы 1566 года |
---|
|
|
Крыштаф Міхал Сапега — продкі |
---|
|