У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Война.
Габрыэль Война (? — 1 студзеня 1615) — сакратар каралеўскі, рэферэндар свецкі i вялікі пісар літоўскі (1585—1589), падканцлер літоўскі (з 1589); староста мерацкі, краснасельскі, пянянскі, опсаўскі.
З роду Войнаў-Грычынавічаў, сын Войны Мацвеевіча Грычыны. Меў братоў Сямёна, Рыгора, Сокала, Бенедыкта і Лаўрына.
Браў удзел у паходах Стэфана Баторыя, вызначыўся пры штурме Полацка. Вялікі пасол кар. і вял.кн. Жыгімонта Вазы ў Маскву ў 1590—1591 гадах.
Абіраўся паслом на соймы. Займаў пасаду каралеўскага сакратара.
Зноскі
Літаратура
|
---|
|
Пісары вялікія і польныя пасля рэформы 1566 года |
---|
|
|
Габрыэль Война — продкі |
---|
|