З пінскага баярскага роду Войнаў-Грычынавічаў, сын кашталяна мсціслаўскага Войны Мацвеевіча Грычыны і Багданы з Любельскіх. Выслужыў у вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста маёнткі ў Жамойці. У 1583 годзе на памяць пра летась памерлага бацьку заказаў звон для царквы ў Моладаве, сваім вотчынным маёнтку. У 1599 годзе склаў тастамент, важную крыніцу па генеалогіі роду Войнаў-Грычынавічаў, апублікаваную ўпершыню Іванам Спрогісам у канцы XIX ст.
Сям'я
Жанаты быў прынамсі двойчы, першы раз з Фядорай Фёдараўнай з Маноўскіх, другі з Гальшкай Севасцьянавай з Кэнштартаў.
Спрогис И. Духовное завещание мстиславского каштеляна Семена Войны — 1599 г., 1-го марта // Чтения в Историческом обществе Нестора-летописца. — Киев, 1898. Кн. 12.