У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Хамінскі.
Міхал Хамінскі (польск.: Michał Chomiński; 1729 — 17 ліпеня 1803, Вільня) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Хамінскіх герба «Ліс». Нарадзіўся ў 1729 годзе ў сям’і Гілярыя Канстанцінавіча Хамінскага (каля 1690 — снежня 1758), харунжага ашмянскага, старосты пагервянскага, уладальніка маёнткаў Гаўе, Верхняе і Рускае Сяло, і Ганны з Копцяў (каля 1700—1800, Рускае Сяло Дзісненскага павета), дачкі Міхала Копаця, старосты ашмянскага і пісара вялікага літоўскага[1].
Біскуп элеўсінскі, канонік Віленскі (1761), суфраган жмудскі (1767), пробашч шавельскі, пісар вялікі літоўскі (з 1788 па 1790)[1].
Памёр 17 ліпеня 1803 года ў Вільні. Пахаваны на Бернардзінскіх могілках у Троках[1].
Узнагароды
Кавалер ордэнаў Св. Станіслава (1777) і Белага Арла (1789)[1].
Зноскі
Міхал Хамінскі — продкі |
---|
|
|
---|
|
Пісары вялікія і польныя пасля рэформы 1566 года |
---|
|
|