У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Тышкевіч .
Януш Скумін Тышкевіч (каля 1572 — 27 мая 1642 ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода мсціслаўскі (1621 — 1626 ), троцкі (1626 — 1640 ), віленскі (з 1640 ), староста браслаўскі , юрборскі і навадворскі .
Біяграфія
Прадстаўнік старэйшай лініі роду Тышкевічаў (Скумін-Тышкевічы) герба «Ляліва» , сын Тэадора , ваяводы наваградскага , і Кацярыны з Ляцкіх .
Навучаўся ў Падуанскім універсітэце . Удзельнічаў у пасольствах у Прусію , перамовах са Швецыяй . Ваяваў супраць шведаў у Інфлянтах у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 —1618 ), Дзмітрыядзе ІІ, і супраць туркаў у Хоцінскай бітве (1621 ).
Аўтар дзённіка мірных перамоў са Швецыяй у 1625 . Браў удзел у рэлігійнай палеміцы падчас складання Берасцейскай уніі (1596 ), выдаў брашуру «Ліст да Барэцкага і Сматрыцкага супраць царквы ўсходняй».
У 1618 зрабіў ахвяраванне на карысць кляштара бенедыкцінцаў у Гродна .
Першы раз ажаніўся з Барбарай, дачкой Станіслава Нарушэвіча , другі — з Соф'яй Замяхоўскай. У першым шлюбе меў дачку Кацярыну Яўгенію, якая стала жонкай Аляксандра Людвіка Радзівіла .
Літаратура
Януш Тышкевіч — продкі
Пісары вялікія і польныя пасля рэформы 1566 года
↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa : 2019. — С. 193. — ISBN 978-83-65880-76-5
↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań : Wydawnictwo Poznańskie , 2007. — С. 237. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0