Мікалай Крыштаф Сапега (1613 — 2 чэрвеня 1639, Вільня) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Польны пісар літоўскі (у 1639).
Біяграфія
Паходзіў з чарэйскай лініі Сапегаў, сын Крыштафа Стэфана і Ганны з Галоўчынскіх. Пасля смерці бацькі ў 1627 годзе выхоўваўся дзядзькам Аляксандрам Дажбогам Сапегам. У 1634 годзе вучыўся ў калегіуме Навадворскага ў Кракаве.
У 1638 годзе быў паслом на Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага і яго маршалкам, а ў 1639 годзе атрымаў урад польнага літоўскага пісара.
У 1637 годзе ажаніўся з Сюзанай (пам. 1660), дачкой смаленскага ваяводы Аляксандра Гасеўскага. Меў сына Ежы, палкоўніка каралеўскага.
Памёр 2 чэрвеня 1639 года ў Вільні, магчыма, атручаны жонкай. Сюзана пасля смерці мужа ўзяла другі шлюб з троцкім кашталянам Янам Анзельмам Вільчкам.
Зноскі
Спасылкі
Мікалай Крыштаф Сапега — продкі |
---|
|