Геранім Аляксандравіч Хадкевіч (каля 1500 — 1561) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падчашы літоўскі (1542—1544), кашталян троцкі (1544—1549), староста жамойцкі (1545—1561), кашталян віленскі (1559—1561)
Быў старостам ашмянскім (1538—1541), радуньскім (1542—1545), цельшаўскім (1546—1554), вількійскім (1536 ці 1550—1561), шклоўскім (1550—1554).
Граф шклоўскі і быхаўскі. Пачынальнік быхаўскай лініі рода Хадкевічаў, якая скончылася у 1626 годзе.
Біяграфія
З роду Хадкевічаў, сын Аляксандра і брат Рыгора і Юрыя. Бацька Яна і дзед Яна Караля.
У 1555 годзе вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст паслаў яго з дыпламатычнай місіяй да папы рымскага Паўла IV і імператара Фердынанда, які дараваў яму і нашчадкам тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Радавод
Зноскі
Літаратура
Геранім Аляксандравіч Хадкевіч — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|