У 1408 годзе будаўніцтва касцёла Святога Духа фундаваў вялікі князьВітаўт. Асноўны аб’ём касцёла меў план прамавугольнай формы, заканчваўся прэсбітэрыем з гранёнай апсідай. 3 паўночнага боку да вімы прымыкала сакрыстыя. У другой чвэрці XV ст. касцёл павялічаны ў даўжыню. У 1501 годзе паводле загаду вялікага князя Аляксандра касцёл з забудовай вакол яго перададзены запрошаным з Польшчыдамініканцам. Яны часткова перабудавалі касцёл і ўзвялі каля паўднёва-заходняга вугла квадаратную ў плане вежу. Быў пабудаваны кляштар (прымыкае да галоўнага і паўночнага фасадаў). Пашкоджаны ў час пажараў1655, 1748 і 1749 гадоў[1]. За параўнальна кароткі тэрмін стараннямі дамініканцаў, магната Людвіка Паца, Брыгіты Салагуб з Радзівілаў і іншых мецэнатаў да 1770 года храм і кляштар былі адбудаваны.
У яго аб’ёмную кампазіцыю ўключаны грамадзянскія пабудовы, размешчаныя на паўночны захад ад касцёла. У сярэдзіне другой паловы XVI ст. недалёка ад паўднёвага прасла галоўнага фасада ўзведзена вежа-званіца, прыстасаваная для абароны[1].
У 1655 годзе касцёл і кляштар моцна пашкоджаны маскоўскім войскам. Адноўлены на сродкі М. Вайніловіча. Асвячоны ў 1688 годзе. У XVII—XVIII стст. касцёлу і кляштару нададзены барочныя рысы[1].
У 1812 годзе храм пацярпеў ад французскіх салдат і рамантаваўся ў 1813—1815 гадах. У 1818 годзе бурай сарвала дах і яго прыйшлося нанова перакрываць. У 1844 годзе расійскія ўлады скасавалі кляштар. Са скасаваннем манастыра касцёл ізноў стаў парафіяльным і дзейнічаў на ўсім працягу XIX і XX стагоддзяў.