Крыштаф Радзівіл «Пярун» (9 лютага 1547 , Вільня — 20 лістапада 1603 ) — сын Мікалая Радзівіла Рудога , вялікі гетман літоўскі , ваявода віленскі , кашталян троцкі , гетман польны літоўскі , вялікі падчашы літоўскі , староста кокенгаўзенскі , салецкі , жыжморскі , барысаўскі .
Жыццяпіс
Атрымаў дамашнюю адукацыю. Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558 —1582 , пачынаючы з бітвы на Уле (1564). З 1567 ротмістр коннай роты, крайчы ВКЛ у 1567 —1569 , падчашы ВКЛ у 1569 —1579 , гетман польны літоўскі ў 1572 —1589 , ахоўваў паўночна-ўсходнюю мяжу дзяржавы. У кампаніі 1580 узяў замак Усвяты i нанёс паражэнне расійскаму войску каля Вялікіх Лук . У жніўні-кастрычніку 1581 атрад Радзівіла (4 тыс. чалавек) разам з атрадам Ф. Кміты-Чарнабыльскага (2 тыс. чалавек) зрабілі рэйд да вярхоўяў Волгі занялі Старыцу і Ржэў. Гэты рэйд і аблога Пскова прымусілі Івана Грознага падпісаць перамір'е.
У 1579 —1584 Крыштоф займаў пасаду кашталяна троцкага , адначасова ў 1579 —1585 падканцлер ВКЛ . Пасля смерці бацькі з 1584 ваявода віленскі .
Быў прыхільнікам самастойнасці ВКЛ . Пасля смерці Стафана Баторыя падтрымліваў план часткі магнатаў і шляхты ВКЛ стварыць дзяржаўную унію ВКЛ , Польшчы і Расіі на чале з вялікім князем . У 1589 атрымаў пасаду вялікага гетмана літоўскага . На чале атрадаў войска ВКЛ змагаўся з паўстаннем Налівайкі 1594 —1596 . Дамогся шлюбу ў 1600 Соф'і Алелькаўны са сваім сынам Янушам . Пасля смерці Соф'і 1612 Слуцкае княства і інш. ўладанні Алелькавічаў перайшлі да роду Радзівілаў. У час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600 —1629 з 1600 Крыштоф камандаваў войскамі ў Інфлянтах . 23 чэрвеня 1601 нанёс паражэнне шведскаму войску ў бітве пад Кокенгаўзэнам , у ліпені 1601 года ўзяў Вендэн .
Замак у Біржах
Як і бацька Крыштоф вызнаваў кальвінізм , будаваў кальвінісцкія саборы. Пры яго двары было шмат вучоных, з ім былі звязаны дзеячы беларускай культуры: Андрэй Рымша , Гальяш Пельгрымоўскі , Саламон Рысінскі , Андрэй Волан . Меў адну з найбольшых латыфундый у ВКЛ . Асноўныя маёнткі — Валожын , Койданава , Смалявічы , Станькава , Уселюб і інш. (сучасная Беларусь); Біржы , Віжуны (сучасная Літва). Трымаў Барысаўскае, Кокенгаўзенскае і інш. староствы.
Сям'я
Быў у шлюбах з Ганнай Собек , Кацярынай Астрожскай , Кацярынай Тэнчынскай , Альжбетай Астрожскай . У шлюбе з Ганнай Собек меў дачку і сына Мікалая, у шлюбе з Кацярынай Астрожскай — сына Януша , у шлюбе з Кацярынай Тэнчынскай — дачку Альжбету і сына Крыштафа .
У літаратуры
Паход Крыштафа Радзівіла ў тылы маскоўскіх войскаў увосень 1581 паслужыў нагодай для стварэння шэрагу паэтычных твораў: лацінамоўныя паэмы «Апісанне маскоўскага паходу князя Крыштафа Радзівіла» Ф. Градоўскага (Кракаў , 1582 ), «Панегірык… у гонар князя Крыштафа Радзівіла» Г. Пельгрымоўскага (Кракаў , 1583 ) і польскамоўная «Паход на Маскву» Я. Каханоўскага (Кракаў , 1583 ). Найбольш падрабязнае паэтычнае апісанне паходу К. Радзівіла стварыў А. Рымша ў паэме «Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштафа Радзівіла »[ 4] .
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Крыштаф Радзівіл Пярун — продкі