Караль Станіслаў Радзівіл польск. : Karol Stanisław Radziwiłł Герб «Трубы»
Папярэднік
Францішак Стэфан Сапега
Пераемнік
Міхал Францішак Сапега
Папярэднік
Дамінік Мікалай Радзівіл
Пераемнік
Міхал Сервацы Вішнявецкі
Папярэднік
Дамінік Мікалай Радзівіл
Пераемнік
Станіслаў Антоні Шчука
Папярэднік
Ян Генрык Бокум [d]
Пераемнік
Казімір Уладзіслаў Сапега
Нараджэнне
27 лістапада 1669 (1669-11-27 ) [ 1]
Смерць
2 жніўня 1719 (1719-08-02 ) [ 1] [ 2] (49 гадоў)
Месца пахавання
Род
Радзівілы
Бацька
Міхал Казімір Радзівіл [ 3]
Маці
Катажына з Сабескіх
Жонка
Ганна Кацярына з Сангушкаў [ 3]
Дзеці
Тэкля Ружа з Радзівілаў [ 3] [ 4] […] , Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька [ 3] , Караліна Тэрэза з Радзівілаў [d] [ 3] , Геранім Фларыян Радзівіл [ 3] , Кацярына Барбара з Радзівілаў [d] [ 3] , Мікалай Крыштаф Радзівіл [d] [ 3] , Канстанцыя Францішка з Радзівілаў [d] [ 3] , Людвік Дамінік Радзівіл [d] [ 3] , Станіслаў Ежы Радзівіл [d] [ 3] , Ганна Аляксандра з Радзівілаў [d] [ 3] , Альбрэхт Станіслаў Радзівіл[d] [ 3] і Крысціна Алена з Радзівілаў [d] [ 3]
Дзейнасць
дзяржаўная служба [ 5]
Узнагароды
Медыяфайлы на Вікісховішчы
Караль Станіслаў Радзівіл (27 лістапада 1669 , Кракаў — 2 жніўня 1719 , Белая ) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай . Падканцлер (1690—1698) і канцлер вялікі літоўскі (1698—1719).
Валодаў таксама мястэчкамі Глыбокім і Смаргонню ў Ашмянскім павеце , Карэлічамі , Ішкальдзю і Грэскам у Новагародскім павеце , Бялынічамі ў Аршанскім павеце . Быў старостам берасцейскім , камянецкім , крычаўскім і іншых. Князь Свяшчэннай Рымскай імперыі на Нясвіжы і Алыцы , ардынат на Нясвіжы і Алыцы (1669). Кавалер ордэна Белага арла (1705).
Біяграфія
З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы », сын Міхала Казіміра , падканцлера вялікага літоўскага , і Кацярыны з Сабескіх .
Навучаўся ў Люблінскім езуіцкім калегіуме, падарожнічаў Аўстрыяй , Італіяй , Францыяй , Нідэрландамі . Выконваў дыпламатычныя даручэнні ў Англіі і Партугаліі . У 1689 годзе па смерці свайго старэйшага брата ваяводы троцкага Юрыя Юзафа Радзівіла (1668—1689) атрымаў у спадчыну Нясвіжскую і Алыцкую ардынацыі .
У 1685 годе атрымаў урад стольніка , у 1686 годзе — канюшага вялікага літоўскага . Абіраўся паслом на соймы 1687, 1688 і 1690 гадоў. У 1690 годзе стаў падканцлерам вялікім літоўскім . Быў маршалкам Галоўнага Трыбунала ў 1694 і 1700 гадах. У 1698 годзе атрымаў урад канцлера .
Ваяваў супраць татараў і туркаў. З 1695 года змагаўся з Сапегамі за права валодаць Нойбургскімі маёнткамі .
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) быў прыхільнікам Аўгуста Моцнага (у 1706—1709 гадах часова заняў бок Станіслава Ляшчынскага ). Імкнуўся займаць цэнтрысцкую пазіцыю ў барацьбе магнацкіх груповак за ўладу і карыстаўся сімпатыяй з боку шляхты, ад якой атрымаў мянушку Юстус («справядлівы»).
Падтрымліваў Уніяцкую царкву , заснаваў базыльянскі манастыр у Міры . Яго партрэт аўтарства Лявона Тарасевіча змясцілі ў Супраслеўскім «Літургіконе». Збудаваў касцёлы ў Налібаках і іншыя. Надаў прывілем цэхам Міру. Вёў дзённікі, якія ахопліваюць 1684—1687 і 1689—1719 гады.
Ажаніўся 6 сакавіка 1691 года ў Вільні з Ганнай Кацярынай Сангушкай . У шлюбе нарадзіліся дзеці:
Мікалай Крыштаф (1695—1715), падстолі вялікі літоўскі
Міхал Казімір «Рыбанька» (1702—1762), ваявода віленскі і гетман вялікі літоўскі
Альбрэхт Станіслаў
Людвік Дамінік
Станіслаў Юрый
Геранім Фларыян (1715—1760), харунжы вялікі літоўскі
Кацярына Барбара (1693—1730), жонка з 1720 года гетмана вялікага кароннага Яна Клеменса Браніцкага (1689—1771)
Канстанцыя Францішка (1697—1756), жонка з 1717 года канцлера вялікага літоўскага Яна Фрыдэрыка Сапегі (1680—1751)
Тэкля Ружа (1703—1747), 1-ы муж з 1725 года канюшы вялікі літоўскі Якуб Генрык Флемінг (1667—1728), 2-гі муж з 1730 года ваявода віленскі і гетман вялікі літоўскі Міхал Сервацы Вішнявецкі (1680—1744), 3-ці муж з 1745 года падканцлер вялікі літоўскі Міхал Антоній Сапега (1711—1760)
Караліна Тэрэза (1707—1765), 1-ы муж з 1727 года Казімір Лявон Сапега (1697—1738), 2-гі муж з 1740 года ваявода наваградскі Юзаф Аляксандр Ябланоўскі (1711—1777)
Ганна Аляксандра
Крысціна Алена
Спачыў у Нясвіжы 10 ліпеня 1720 года[ 7] .
Галерэя
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт XVIII стагоддзя пэндзля невядомага мастака, які цяпер захоўваецца ў Валынскім краязнаўчым музеі.
Бюст
Бюст Караля Станіслава Радзівіла аздабляе ўязную браму ў замак у Белай . Яго паставілі па смерці Караля Станіслава на заказ яго жонкі.
Крыніцы
Літаратура
Караль Станіслаў Радзівіл (1669—1719) — продкі
Генеалогія і некрапалістыка