У знак жалобы па памерлых дзецях, якія не дасягнулі паўналецця, Ганна Кацярына абяцала да канца сваіх дзён насіць чорнае жалобнае адзенне[7].
Удаўство
Па смерці мужа пасялілася ў горадзе БелаяБерасцейскага ваяводства і занялася гаспадарчай дзейнасцю. Ганна засталася ўдавой у 43 гады, маючы на руках 4 непаўналетніх дзяцей, меншаму з якіх было толькі 5 гадоў, і ў стане амаль поўнага фінансавага краху сям’і. Яна аднавіла эканамічны патэнцыял фаміліі, пакінуўшы сынам прымножаную «фартуну», як тады называлі грашовую і зямельную маёмасць роду[8]. Вяла смелую, самастойную эканамічную палітыку на сваіх землях, а сыны беспярэчна яе слухаліся[8].
Будаўніцтва і змены ў маёнтках
У 1720 годзе пасля смерці мужа Караля Станіслава Радзівіла Ганна Кацярына пачынае энергічныя дзеянні па аднаўленні замка, выдзеліла значныя сумы грошай на рамонт вокнаў палаца і набыццё неабходных будаўнічых матэрыялаў[9]. Да 1722 года цалкам адбудавалі будынак новага фальварка паблізу замка, млын і стайню, а ў самім комплексе ўставілі новыя вокны, дзверы; на палацы і вежах часткова ўзнавілі дах, у галоўнай вежы — драўляную браму[10]. Пры аднаўленні арыентаваліся на значную пераробку інтэр’ернай часткі, што прывяло да стылістычных змен на замку[11]. Падчас аднаўленчых работ у аблічча палаца прыўносіліся рысы барока. Гэта тычылася пераважна інтэр’ераў, так, калі месца аконных праёмаў не адпавядала барочнай кампазіцыі інтэр’еру, яны проста расчэсваліся і пераносіліся[12]. Упершыню сярод розных прадметаў згадваецца 17 партрэтаў[13].
У 1720 годзе Ганна Кацярына Радзівіл пачала будаўніцтва вежы і ўязной брамы ў Белай (сёння гэта найцікавейшыя рэшткі замку), а таксама перабудавала палац(польск.) (бел. у стылі ракако.
Гаспадарчая дзейнасць і арганізацыя прамысловасці
Ганна Кацярына смела стала праводзіць эканамічныя рэформы ў сваіх маёнтках, адкрыла шэраг мануфактур, якія не толькі абслугоўвалі прадметамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва патрэбы яе двара, але і з выгодай прадаваліся[8]. Гэта былі рэдкія для тых часоў шкляныя і люстраныя вырабы, фаянс і фарфор, тэхналогія якога ў Еўропе была зусім напярэдадні адкрыта[8].
У 1714 годзе пачала вытворчасць фарфору ва Урэччы, каля 1736 года заснавала рудню ў Нягневічах, а ў 1737 — катловае прадпрыемства ў Невелі, наладзіла вытворчасць сукна ў Белай і Слуцку.
З яе ініцыятывы адкрываліся школы для падрыхтоўкі мастакоў і рамеснікаў, будаваліся грэблі, масты, дарогі, млыны, корчмы, заводзілася жывёла галандскіх парод.
Сацыяльна-палітычная дзейнасць
Значна пашырыла бібліятэкі ў Белай і Нясвіжы, партрэтныя галерэі Радзівілаў, упарадкавала архівы роду.
Бюст Ганны Кацярыны Радзівіл, створаны ў стылі ракако пасля смерці мужа, размешчаны каля брамы замка ў Бяла Падлясцы(польск.) (бел.. Ганна паказана з адкрытымі грудзьмі, як імператрыца сарматаў, багіня сусветнай вайны.
↑ абвгО. Баженова. Театр княгини Франтишки Уршули Радзивилл // Женщины на краю Европы/Под. ред. Е. Гаповой. — Мн.: ЕГУ, 2003. — 436 с.
↑Карэцкі А. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеіфікацыі. Міжнародная навукова-практычная канференцыя 4 чэрвеня 2005 г. г.п. Мір, Гродзенскай вобласці. Навуковы рэдактар Н. Ф. Высоцкая, с. 149
↑Карэцкі А. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеіфікацыі. Міжнародная навукова-практычная канференцыя 4 чэрвеня 2005 г. г.п. Мір, Гродзенскай вобласці. Навуковы рэдактар Н. Ф. Высоцкая, с. 149—150
↑Карэцкі А. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеіфікацыі. Міжнародная навукова-практычная канференцыя 4 чэрвеня 2005 г. г.п. Мір, Гродзенскай вобласці. Навуковы рэдактар Н. Ф. Высоцкая, с. 150
↑Бубновский Д. «На скрыжаванні ўсіх шляхоў…» История создания мирского замка. Архитектура и строительство. № 2/2012. Март-Апрель 2012, с. 28
↑Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. Кореличский район / А. Т. Федорук. — Минск : Беларусь, 2013. — 174 с. : ил.— (Серия «Старинные усадьбы Беларуси»). ISBN 978-985-01-1006-0, с. 83
Чорная дама з Мірскага замка. Княгіня Ганна Кацярына з Сангушкаў Радзівіл (1676-1746) / Галубовіч В. У., Рыбчонак С. А., Шаланда A. I. ; навук. рэд. A. I. Шаланда. — Мір : Замкавы комплекс «Мір», 2020. — 449 с. — ISBN 978-985-90418-5-3
Karkucińska W. Anna z Sanguszków Radziwiłłowa (1676—1746): Działalność gospodarcza i mecenat. Warszawa, 2000;
Kolendo-Korczakowa K. Działalność ekonomiczna Anny z Sanguszków Radziwiłłowej — manufaktury hafciarskie w świetle nowych znalezisk // Dwory magnackie w XVIII wieku. Rola i znaczenie kulturowe. Warszawa, 2005.