Мікалай Кішка (? — 1587) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Крайчы вялікі літоўскі (з 1552), падчашы вялікі літоўскі (з 1555), ваявода падляшскі (1569—1587).
Біяграфія
Сын троцкага кашталяна Пятра Кішкі і Алены Ільініч, дачкі дворнага літоўскага маршалка Юрыя Іванавіча Ільініча. Меў братоў Станіслава і Пятра.
Падтрымліваў планы збліжэння ВКЛ з Польшчай, дзякуючы чаму ў 1569 годзе стаў ваяводам падляшскім, пасля пераходу ваяводства ў склад Кароны. Заставаўся ваяводам падляшскім да канца жыцця.
Быў двойчы жанаты. Першы раз у 1555 годзе з Марынай Заслаўскай, якая памерла ў 1563 годзе. Другі раз з Барбарай Хадкевіч, дачкой віленскага кашталяна Гераніма Хадкевіча. Меў дачку Барбару (жонку Юрыя Алелькавіча) і сына Мікалая.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Мікалай Пятровіч Кішка — продкі |
---|
|