Паводле «Historia domus Sapiehianae» А. Міштальта, Сямён — нашчадак Сунігайлы, прапраўнука Гедзіміна, пры Гарадзельскай уніі ў 1413 годзе прыняў герб «Ліс», гэта аднак абвергнута яшчэ ў XIX ст., бо Сунігайла памёр бяздзетным[3].
Паводле А. Грыцкевіча, паходзіў з полацкіх баяраў, асноўныя маёнткі якіх былі на Смаленшчыне[4].
У шлюбе з Настассяй Паўшанкай[5] меў чатырох сыноў, у тым ліку Багдана і Івашку, ад якіх пайшлі дзве галіны роду — чарэйска-ружанская і кодзеньская, а таксама дачку, жонку князя Алехны Глазыніна, акольнічага смаленскага.