Іван Кушлейка — дзяк гаспадарскі за часам вялікага князя Казіміра Ягелончыка.
Пачаў служыць дзякам Канцылярыі ў 1440—1443 гады, бо ў запісах Кнігі данін Казіміра імя Кушлейкі сустракаецца побач Даўгерда, пісара які памёр у 1443 годзе. Згадваецца як служачы Канцылярыі да 1460 года. Колькасць запісаў пазначаных яго імем сведчыць пра падрыхтоўку ім асноўнай часткі вялікакняскіх дакументаў таго часу. Кушлейка адзін з тых пісараў, што прынеслі ў Канцылярыю адметныя традыцыі «рускага» фармуляру дакумента, іх элементы захаваліся ў пазнейшым лацінскім фармуляры.
Трымаў «сяльцо» ў Новым Месце, напэўна, у Менскім павеце. Ад вял.кн. Казіміра за службу атрымаў да свайго сяла пяць «чалавек», пазней нададзены «людзі» Пяцезкія і «зямля» Гаўрасоўшчы Украеўшчы, напэўна, усё ў Менскім павеце. Таксама меў «людзей» у Жамойці.
Прозвішча
Прозвішча Кушлейка адпавядае літоўскаму прозвішчу (колішняму імені мянушкавага тыпу) Kušleika. Паходзіць ад антрапоніма Kušlys, які ад літоўскага kušlys «сляпец» (хто падслепаваты)[3]. Ад гэтай асновы таксама назвы Кушляны каля Смаргоні, Кушлі ля Пружанаў.
Зноскі
- ↑ Lietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. С. 1140.
Літаратура
- Груша А. I. Ваколіцы Менска і іх уладальнікі ў 30-х гадах XV — пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць : (да 945-годдзя Мінска): зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. І. Груша. — Мінск, 2012. — С. 50—89.
|
---|
|
Пісары вялікія і польныя пасля рэформы 1566 года |
---|
|
|