Балоння[1] (італ.: Bologna, на мясцовым дыялекце: Bulaggna) — горад у паўночнай Італіі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі і сталіца рэгіёна Эмілія-Раманья. Размяшчаецца паміж ракой По і Апенінамі. Насельніцтва — амаль 370 000 чалавек.
Гісторыя
Балоння была заснавана этрускамі пад назвай Felsina. Пазней яна зрабілася рымскай калоніяй (каля 189 года да н.э.), якую рымляне назвалі Bononia. У Сярэднявеччы Балоння была значным гандлёвым і навуковым цэнтрам.
Універсітэт
Балоння вядомая сваім універсітэтам, які лічыцца найстарэйшым у Еўропе (заснаваны ў 1088 годзе). У Сярэднявеччы ён быў важным асяродкам інтэлектуальнага жыцця. Сярод яго выпускнікоў Дантэ Аліг’еры, Франчэска Петрарка, Эразм Ратэрдамскі, Мікалай Капернік, Томас Бекет.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.2., Мн., 1996, С.256.
Спасылкі